Клюшкi — у фiнальны бой
Iрына АНАТАВА
Паралельна з правядзеннем фiнальнай серыi Адкрытага чэмпiянату Беларусi праходзяць i 11-я рэспублiканскiя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў па хакею «Залатая шайба» на прызы Прэзiдэнта РБ, якiя таксама наблiжаюцца да сваёй кульмiнацыi. Днямi ў Брэсце стартаваў фiнал рэспублiканскага тура ў малодшай узроставай групе (ён праходзiць у горадзе над Бугам з 20 па 24 сакавiка), а 27—31 сакавiка пераможцы абласных спаборнiцтваў у старэйшай узроставай групе разыграюць галоўны прыз у Магiлёве.
Паводле iнфармацыi Паўла Ягорава, намеснiка загадчыка аддзела патрыятычнай, спартыўнай, культурна-масавай працы ЦК ГА БРСМ, пераможцамi абласных спаборнiцтваў у малодшай узроставай групе сталi: «Алiмпiец» (Брэст), «Прамень» (Аршанскi раён Вiцебскай вобласцi), «Арляня» (в. Орля Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласцi), «Юнацтва» (Салiгорск Мiнскай вобласцi), «Тарнада» (Мiнск), «Буравеснiк» (Магiлёў), «Вымпел» (Чыгуначны раён г. Гомеля). У старэйшай жа групе мацнейшымi дружынамi аказалiся: «Азяркi» (Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласцi), «Алiмпiец» (Брэст), «Прамень» (Аршанскi раён Вiцебскай вобласцi), «Камунальнiк» (Барысаў Мiнскай вобласцi), «Беркут» (Фрунзенскi раён г. Мiнска), «Крынiца» (Магiлёў), «Вымпел» (Чыгуначны раён г. Гомеля). Аднак у фiнале рэспублiканскага тура акрамя сямi беларускiх удзельнiкаў, у кожнай узроставай групе згуляюць госцi з Расii. Удзельнікам спаборніцтваў накіраваў віншаванне кіраў-нік беларускай дзяржавы, прэ-зідэнт НАК Беларусі Аляк-сандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паралельна з правядзеннем фiнальнай серыi Адкрытага чэмпiянату Беларусi праходзяць i 11-я рэспублiканскiя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў па хак
|
|