Таямнiцы «прахаднога двара»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Суд ды справа Пастаўлена апошняя кропка ў справе «пярэваратняў»Ваенная калегiя Вярхоўнага Суда краiны вынесла канчатковы прыгавор супрацоўнiкам Ашмянскай мытнi, Смаргонскага пагранатрада i дваiм цывiльным асобам, якiя абвiнавачвалiся ў карупцыi. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-групе ўпраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны, усяго на лаве падсудных апынулiся 49 чалавек. Паводле звестак следства, яшчэ ў 2002 годзе тагачасны начальнiк Смаргонскага пагранатрада палкоўнiк Саладуха i цывiльны чалавек, мясцовы жыхар Кусойць стварылi злачынную арганiзацыю, якая займалася «карупцыйным бiзнэсам» на лiтоўска-беларускай мяжы. Кусойць адшукваў клiентаў, якiя хацелi б бесперашкодна, без выплаты мытных пошлiн правезцi цераз мяжу свае грузы. Ахвотнiкi «зэканомiць» немалыя грошы на мытных пошлiнах, вядома ж, знаходзiлiся i плацiлi «сляпым» памежнiкам i мытнiкам шчодрыя ганарары: у сярэднiм больш за тысячу долараў за кожны аўтафургон з бытавой тэхнiкай. Цэлыя 2 гады ў пункце пропуску «Катлоўка» дзейнiчаў гэты своеасаблiвы «прахадны двор». Усяго, паводле звестак следства, такiм чынам у Беларусь прапушчана 623 аўтамабiлi з каштоўным грузам. Бюджэту нашай краiны быў нанесены ўрон у памеры больш за 10 мiльярдаў рублёў. У судзе было даказана, што за свае карупцыйныя паслугi ўдзельнiкi злачыннай арганiзацыi атрымалi хабар на агульную суму больш за 700 тысяч долараў. Праўда, па аператыўных звестках, насамрэч гэтую суму можна павялiчыць у тры разы. Выявiць злачынную арганiзацыю ўдалося сумеснымi намаганнямi супрацоўнiкаў контрразведкi, ваеннай пракуратуры i Дзяржаўнага мытнага камiтэта. Першы працэс над «пярэваратнямi» адбыўся яшчэ ў мiнулым годзе. Тады на лаве падсудных апынулiся 20 чалавек, у тым лiку i завадатар злачыннай арганiзацыi, тагачасны начальнiк Смаргонскага пагранатрада Мiхаiл Саладуха. Суд прыгаварыў яго да 14 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Ваенная калегiя Вярхоўнага Суда пакiнула ў сiле прыгавор палкоўнiку Саладуху. Ягоны хаўруснiк Кусойць атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волi. Таксама даволi суровае пакаранне вынесена i шараговым удзельнiкам гэтай злачыннай арганiзацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаўлена апошняя кропка ў справе «пярэваратняў» |
|