«Наркатычная фабрыка» на кватэры
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебску на здымнай кватэры мясцовы жыхар i грамадзянiн Украiны арганiзавалi цэлую «мiнi-фабрыку» па вытворчасцi сiнтэтычнага наркотыку.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва УУС Вiцебскага аблвыканкама, канфiскавана 2 грамы гэтага наркотыку (з кожнага можна зрабiць больш за 10 доз), акрамя таго, знайшлi кампаненты для яго вырабу... Высветлена, што беспрацоўныя: вiцябчанiн 1985 года нараджэння i госць з Украiны (1975 года нараджэння), якi жыве ў нас нелегальна, не толькi арганiзавалi вытворчасць, але i наладзiлi збыт. Яны таксама падраблялi медыцынскiя рэцэпты, каб набываць рэчывы для вырабу гэтага наркотыку. Цiкава, што яны, не маючы спецыяльнай адукацыi (асновам наркатычнай вытворчасцi навучылiся самастойна), здолелi сабраць неабходнае абсталяванне. Каб зацiкавiць больш клiентаў, у 2 разы змяншалi кошт доз. «Зелле» прызначалася для распаўсюджвання ў месцах масавага адпачынку моладзi. Узбуджана крымiнальная справа. Ім свецiць ад 8 гадоў пазбаўлення волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску на здымнай кватэры мясцовы жыхар i грамадзянiн Украiны арганiзавалi цэлую «мiнi-фабрыку» па вытворчасцi сiнтэтычнага наркотыку
|
|