У палаючы хлеў адзiн за адным увайшлi тры чалавекi...
Сяргей РАСОЛЬКА
Трагедыі У вёсцы Гарадзiшча Слуцкага раёна падчас пажару, ратуючы хатнюю жывёлу, загiнуў пенсiянер. Яшчэ два чалавекi пры здарэннi пацярпелi.Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, падзеi разгортвалiся наступным чынам. Пажар на падворку сям’i пенсiянераў пачаўся, хутчэй за ўсё, з-за iскры, што вылецела з трубы кормазапарнiка, якi стаяў ушчыльную да хлява. У драўлянай пабудове ўтрымлiвалiся парсючкi, карова, трусы. Менавiта гэтую жыўнасць кiнуўся ратаваць 72-гадовы пенсiянер. Аднак ужо праз некалькi хвiлiн ён перастаў адгукацца на крыкi людзей, што стаялi на падворку. Тады ўслед за мужам у хлеў пайшла гаспадыня. Аднак i жанчына не змагла выйсцi з пабудовы. За пенсiянерамi ў хлеў кiнуўся 20-гадовы сусед. Праз некалькi хвiлiн i ён перастаў адгукацца на крыкi. Iншыя суседзi, якiя сталi сведкамi трагiчных падзей, паспрабавалi зайсцi ў памяшканне, на парозе намацалi нечую руку i выцягнулi за яе, як аказалася, маладога чалавека. Тут падаспелi раней выклiканыя гаспадыняй падраздзяленнi МНС. Усiх траiх вынеслi на вулiцу, дзе пасля рэанiмацыйных мерапрыемстваў жанчына i хлопец апрытомнелi. На жаль, выратаваць 72-гадовага мужчыну не ўдалося, нягледзячы на ўсе намаганнi спецыялiстаў i мясцовых жыхароў. «Хуткая дапамога», якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала смерць мужчыны. Суседа i бабулю даставiлi ў рэанiмацыю Слуцкага РТМА ў цяжкiм стане з дыягназам «атручэнне чадным газам». На жаль, гэта не першы выпадак, калi, заходзячы ў палаючую пабудову, чалавек гiне. Таму спецыялiсты раяць кiравацца адной унiверсальнай парадай — адэкватна ацэньваць свае сiлы. Калi агонь ужо распаўсюдзiўся, не трэба вяртацца па каштоўныя рэчы i дакументы. Трэба памятаць, што пры пажары дым збiраецца ў верхняй частцы памяшкання, таму пры моцным задымленнi неабходна схiлiцца або легчы на падлогу, закрыўшы нос i рот мокрай насоўкай або рушнiком, i рухацца паўзком цi на карачках уздоўж сцяны, каб не згубiць накiрунак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Гарадзiшча Слуцкага раёна падчас пажару, ратуючы хатнюю жывёлу, загiнуў пенсiянер. Яшчэ два чалавекi пры здарэннi пацярпелi
|
|