Тралейбус загарэўся з-за кароткага замыкання
Алена КАЗЛОВА
Падрабязнасцi У тралейбусным упраўленнi Бабруйска вырашаюць, цi будуць аднаўляць тралейбус, якi гарэў. Машыне айчыннай вытворчасцi 9 гадоў, i яшчэ застаўся год да спiсання. Кабiна i салон пацярпелi моцна. Пасля экспертызы высветлiцца, што больш выгадна — рамантаваць тралейбус альбо датэрмiнова спiсваць.Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер, калi тралейбус першага маршруту толькi ад’ехаў ад прыпынку на вулiцы Мiнскай. Полымя занялося ў вадзiцельскай кабiне, i жанчына-вадзiцель да прыезду пажарных самастойна спрабавала патушыць пажар. Кiнуўся дапамагаць i выцягнуў яе з полымя мужчына, якi праязджаў мiма на аўтамабiлi. Зараз разглядаецца пытанне аб узнагароджаннi яго каштоўным падарункам за мужнасць. Усе пасажыры самастойна выбралiся з салона, нiхто з iх не пацярпеў. А вось вадзiцель трапiла ў бальнiцу з моцнымi апёкамi — пацярпела палова паверхнi цела, i цяпер яе лечаць у Мiнску. У тралейбусным упраўленнi расказваюць, што яна адчувае сябе здавальняюча, i ўсе калегi моцна за яе хвалююца. Жанчына 16 гадоў адпрацавала вадзiцелем тралейбуса. Па словах дырэктара ўпраўлення Аляксандра Ткачэнкi, за 26 гадоў яго працы падобнага здарэння ў Бабруйску не было. Ва ўпраўленнi правялi сваё расследаванне: прычынай стала кароткае замыканне электраправодкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тралейбусным упраўленнi Бабруйска вырашаюць, цi будуць аднаўляць тралейбус, якi гарэў
|
|