Экстранныя службы — па новых тэлефонных нумарах: «101», «102» i «103»
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў РУП «Белтэлекам», у ноч з 30 на 31 сакавiка звыклыя для ўсiх беларусаў тэлефонныя нумары экстранных службаў «01», «02», «03» i «04» зменяцца на «101», «102», «103» i «104».
Таксама ў ноч на 31 сакавiка зменяцца ўсе двух- i трохзначныя тэлефонныя нумары, якiя пачынаюцца з нуля: замест «0» будзе набiрацца «1». Для прыкладу, замест нумара даведачнай службы тэлефонных кодаў гарадоў «053» трэба будзе набiраць «153», службу дакладнага часу выклiкаць па нумару «188», заказ мiжгароднiх i мiжнародных тэлефонных размоў рабiць па нумару «171», тэлеграмы заказваць па нумару «166» i г.д. Платная даведачная служба аб нумарах тэлефонаў кватэрных абанентаў i арганiзацый «009» будзе працаваць па нумару «109». У выпадку няправiльнага набору экстранных службаў спрацуе аўтаадказчык, якi паведамiць абанентам правiльныя нумары. Пра новыя нумары ўсiх астатнiх даведачных службаў i службаў заказу можна будзе даведацца па тэлефоне бясплатнай даведачнай службы «199». Даведка будзе дзейнiчаць на працягу трох месяцаў — да 30 чэрвеня. Пераход на новыя нумары, папярэджваюць у «Белтэлекаме», адбудзецца адразу, i паралельны набор старых i новых тэлефонных нумароў дзейнiчаць не будзе. У сувязi з гэтым трэба ўнесцi новыя нумары экстранных службаў у мабiльныя тэлефоны, у асабiстыя i хатнiя запiсныя кнiжкi, i абавязкова растлумачыць дзецям, якiя нумары трэба набiраць у экстраннай сiтуацыi. Дарэчы, перавагай новага стандарту з’яўляецца тая акалiчнасць, што абаненты мабiльных аператараў змогуць цяпер тэлефанаваць ва ўсе экстранныя службы без набору дадатковых лiчбаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў РУП «Белтэлекам», у ноч з 30 на 31 сакавiка звыклыя для ўсiх беларусаў тэлефонныя нумары экстранных службаў «01», |
|