21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Глуха губляем час

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Прапанова кiраўнiцтва беларускай мытнi калегам з краiн Еўрасаюза папярэдне мяняцца iнфармацыяй аб перамяшчаемых грузах i транспартных сродках не знайшла падтрымкi.

Як вынiкае са спецыяльнай заявы Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi, старшыня ДМК нашай краiны Аляксандр Шпiлеўскi падчас удзелу ў мiжнароднай канферэнцыi «Адно акно» — стварэнне спрыяльных умоў для гандлю» ў чарговы раз выступiў з «iнфармацыйнай iнiцыятывай». У прыватнасцi, беларускi бок прапанаваў Еўрапейскай камiсii, каб яна рэкамендавала нашым суседзям з ЕС заключыць з намi пагадненне аб абмене папярэдняй iнфармацыяй аб перамяшчаемых таварах i транспартных сродках. Кiраўнiцтвам ДМК Беларусi таксама была выказана гатоўнасць правесцi сустрэчу з калегамi для вызначэння шляхоў практычнай рэалiзацыi памянёнай iнiцыятывы. Аднак прапанова беларускага боку не была пачутая. У вынiку перавозчыкi па-ранейшаму зноў будуць губляць каштоўны час. Паводле звестак прэс-службы ДМК, зараз на афармленне i кантроль адной партыi тавару на гранiцы Беларусi з краiнамi Еўрасаюза ( Латвiяй, Лiтвой, Польшчай) затрачваецца ад 3 да 6 гадзiн. Калi б быў наладжаны папярэднi абмен iнфармацыяй, то памянёная працэдура скарацiлася б да 30 хвiлiн. Дарэчы, у паскарэннi працэдуры мытнага афармлення тавараў павiнны быць больш зацiкаўлены якраз iншаземцы. Бо летась з больш чым паўмiльёна транзiтных перамяшчэнняў груза праз тэрыторыю Беларусi 81,4 працэнта выкананы замежнымi перавозчыкамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапанова кiраўнiцтва беларускай мытнi калегам з краiн Еўрасаюза папярэдне мяняцца iнфармацыяй аб перамяшчаемых грузах i транспартных сродках не знайш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика