21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Thе Рrоjесt»: на «зорак» не прэтэндуем

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яны i паасобку былi досыць папулярнымi персанажамi, але аб’ядналiся — i выклiкалi эфект музычнай бомбы. Праект, якi стартаваў летась, амаль адразу прымусiў аб сабе гаварыць i пiльна прыглядацца — што далей? А далей быў адбор на «Еўрабачанне-2007» i хiтова-прыкольная песенька «S.U.Р.Е.R. S.T.А.R». Куражу i запалу было многа — магчыма, дзеля таго, каб з першай спробы прарвацца ў вышэйшую лiгу, не хапiла толькi банальнага шанцавання. У любым выпадку, сцвярджаюць салiсты «Thе Рrоjесt» Фрэд (Фрэдэрык Гнуту, экс-дуэт «Еnсоrе») i Жэня (Яўген Чалышаў, гурт «Харлi»), — паперажывалi i забылiся, бо iншых спраў хапае.

— У адборы на «Еўрабачанне-2008», чула, вы не збiраецеся ўдзельнiчаць увогуле?

Жэня: Папярэдне адмовiлiся. Бо з’явiцца яшчэ нейкi артыст, якi прыехаў з Расii...

Фрэд: Балазе, зараз раскручаных у Расii беларускiх артыстаў многа...

Ж.: Менавiта так. Прыедзе чалавек, за якiм стаiць вялiкая пра-дзюсарская каманда, зразумела, пераможа — а мы зноў застанёмся ў... Карацей, нiчога не атрымаецца. Аднак не шкадуем, што ўдзельнiчалi ў гэтым годзе. Ну, не прайшлi — затое якi пiар атрымалi! Па-першае, гэта ўсё ж вопыт. Мы праект малады, а здолелi выступiць на такой пляцоўцы, дайшлi сваiмi сiламi да фiналу, прыдумалi многiя рэчы, якiя да нас нiхто на сцэне не рабiў: палёт на 8-метровай вышынi без страхоўкi, 2-метровая бас-балалайка. I яшчэ, мне многiя людзi, хто бачыў канцэрт у запiсе, казалi, што такi разняволены сцёб — гэта вельмi здорава, дэмакратычна выглядае.

Аднак на «Еўрабачаннi» спробы выйсцi на мiжнародны ўзровень не скончылiся. Праект падаў заяўку на ўдзел у мiжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля» ў Юрмале. Днямi ў Гомелi прайшоў гала-канцэрт, на якiм былi названы iмёны паўфiналiстаў адбору. Пашанцавала 7 беларускiм выканаўцам, у тым лiку i «Thе Рrоjесt».

Дарэчы, лiдарства на гомельскiм адборы стала выдатным падарункам для Жэнi Чалышава, якi 18 сакавiка святкаваў дзень нараджэння. З гэтай нагоды ўдзельнiкi праекта зрабiлi яму сюрпрыз — заказалi ў адным з гомельскiх начных клубаў эфектныя танцы ў выкананнi дзвюх даўганогiх стрыптызёрак, а потым уручылi падарунак. Але доўга адпачываць калектыву не давялося — лiтаральна на наступны дзень хлопцы збiралi чамаданы, рыхтуючыся выступаць за межамi Беларусi.

— Пашанцавала прайсцi першы адбор, значыць, будзем далей рыхтавацца да конкурсу, — разважаў Фрэдэрык. — Адпачываць? Няма калi! Зараз вось запланаваныя паездкi ў Iзраiль i Балгарыю.

— А што там?

Жэня: У Iзраiлi пройдзе фестываль «Эйлат-2007». Эйлат — гэта курортны горад. Буйны забаўляльны цэнтр, кажуць, вельмi круты. А ў Балгарыi ў сярэдзiне мая адбудзецца фестываль «Disсоvеrу» — я ведаю, што там пабывалi ўжо многiя беларускiя артысты. Таксама ёсць запрашэнне напрыканцы мая паехаць у Лiтву.

Спявае i паказвае...

— Праект iснуе крыху больш як год, i як быццам дарос да здымак дэбютнага клiпа. Хто i на якую песню будзе здымаць вам вiдэа?

Фрэд: Здымае гомельская кампанiя «Компас», якая працавала над другiм клiпам Сярогi, рабiла клiп Цiмуру, зараз узялася ў Маскве раскручваць клуб. Гэтыя ж людзi, дарэчы, рабiлi клiп Андрэю Хлястову — праўда, у апошнiм выпадку бюджэт быў даволi сцiплы, таму i вiдэа атрымалася не надта яркае. Для нас будзе здымацца арыгiнальны ролiк на песню «S.U.Р.Е.R. S.T.А.R.». нiчога агульнага з канцэртным выступленнем, цыганаў з мядзведзем таксама не будзе, хiба што пару «фiшак» захаваем.

— Яшчэ актыўна абмяркоўваюць хуткi выпуск вашага дэбютнага сiнгла. Калi яго чакаць? I чаму менавiта сiнгл, а не паўнацэнны альбом?

Ж.: Можа, i альбом. Бо матэрыялу ўжо дастаткова. Iншая справа, як усё паспець. Я ведаю дакладна, што на працягу блiжэйшых некалькiх тыдняў мы запiшам дзве новыя песнi. Красавiк яшчэ будзе больш цi менш вольны. А вось, напрыклад, май будзе вельмi насычаны — упэўнены, што часу на запiс у студыi i напiсанне новых песень проста не будзе.

— «Thе Рrоjесt» — нетыповы iгрок на беларускай сцэне. Усе рвуцца ў нейкiя тэлевiзiйныя хiт-парады, гоняцца за эфiрамi, а вас амаль нiдзе не бачна...

Ж.: Гэта пытанне трэба задаць тым людзям, якiя займаюцца «ўпакоўкай» артыстаў у такiя перадачы, як «Сярэбраны грамафон» i iншыя хiт-парады. Чамусьцi гэтыя людзi палiчылi, што замежная мова будзе рэзаць слых беларускiх грамадзян — i не паставiлi нас у гэту абойму.

Ф.: Аднак «Dа Vinсi», Соrriаnа i многiя iншыя артысты без перашкод спяваюць па-iтальянску i па-англiйску, i гэта нiкога не засмучае.

— Страшнае слова «фармат» на вас моцна цiсне?

Ж.: Думаю, не. Ва ўсякiм разе, эфiраў на радыёстанцыях у нас хоць адбаўляй — круцяць столькi, што часам сам стамляешся.

Ф.: У нас нават сур’ёзна пытаюцца, цi не самi мы сядзiм i бесперапынна тэлефануем у рэдакцыю радыё, каб заказваць свае песнi. (Смяецца).

Ж: З эфiрамi на ТБ, натуральна, справы больш складаныя. Хоць Першы канал, «ЛАД» i СТБ нас падтрымлiваюць, запрашаюць на здымкi многiх праграм. Дыі з профiльнымi Першым музычным, Муз-ТБ i MTV як быццам усё нармальна, палак у колы нiхто не ставiць.

— Музычную прастору вы паспяхова падзялiлi: Жэня спявае на англiйскай мове, Фрэд чытае рэп па-французску. Але ўсё ж цi бываюць канфлiкты — напрыклад, калi аднаго з вас прадстаўляюць як лiдара гурта?

Ж.: Мяне гэта засмучае, бо я ведаю — у нас няма лiдараў. Мы з Фрэдам — гэта мiнiмальна прадстаўнiцтва «Thе Рrоjесt». Але i гаварыць, што ў нас цэлых пяць лiдараў, будзе няправiльна — бо трэба падзяляць бэк-вакал, iнструменталiстаў i вакалiстаў. Кожны займаецца сваёй справай. I спробы вызначыць «галоўнага» крыўдзяць. З другога боку, забываюцца i застаюцца ў ценi iмёны людзей, якiя стваралi праект, — Генадзя Сыракваша i Баграта Вартаняна.

Ф.: Хоць мы заўжды i паўсюль пра iх гаворым, але з-за недахопу эфiрнага часу гэта потым «выразаецца» з iнтэрв’ю i перадач. А гэта няправiльна, бо менавiта з iх i дзякуючы iм пачаўся «Thе Рrоjесt».

Ж.: Мы, лiчу, ужываемся нармальна — нiхто не стараецца перацягнуць коўдру на сябе. Што датычыцца музычнай складовай, мы заўжды раiмся адзiн з адным i стараемся знайсцi агульнае рашэнне, улiчваючы розныя густы. Напрыклад, я нiколi раней такую музыку, як «Thе Рrоjесt», не слухаў — i для мяне цiкава, што скажуць людзi, якiя больш у гэтым «сякуць»: быць можа, я спяваю так, як спяваць не трэба, i варта нешта перарабiць.

— Калi мы ўжо загаварылi пра састаўныя часткi «Thе Рrоjесt», можа прыгадаем усiх удзельнiкаў? У вас на сайце цiкава напiсана, хто якiя функцыi выконвае. А самi як прадставiце «аднагрупнiкаў»?

Ж.: Не ведаю, якiм будзе далейшы ўдзел у праекце Карэна Кавалерана — не хочацца рабiць другi «Харлi» з такой жа скрыпкай. Аднак, у любым выпадку, Карэн — добры бэк-вакалiст, у яго абсалютны слых. Ён самы вялiкi i старэйшы — гэта проста цэнтр гурта. Мiкiта Паўловiч — легендарны балалаечнiк. Глеб Храброў — наш бэк-вакалiст — гэта эстэт, педант i «гламурнае ядро». Бэк-вакалiст Дзiма Салагуб —прыстойны сем’янiн, як i Фрэд, — гэта два ўзорныя бацькi сямействаў, два таты ў нашым калектыве. Фрэд — цэнтр...

Пра Беларусь i амбiцыi

— Наколькi ваша музыка зроблена для Беларусi або арыентавана за межы краiны?

Ж.: Пытанне рытарычнае. Яна гэтак сама для Беларусi, як i для Расii або Украiны. Угадаць цяжка. Я прыгадваю паказальную сiтуацыю з гуртом «Рlаzmа» ў Маскве: яны быццам бы карысталiся поспехам некаторы час, а потым — бац! — i знiклi. Поспех бывае розны, гэта паняцце вельмi адноснае. Мы, напрыклад, iмкнёмся да таго, каб рана цi позна даць вялiкi канцэрт на стадыёне. Пры жаданнi i ўдалым збегу абставiнаў, думаю, гэта атрымаецца. Можа, нават не толькi ў Беларусi.

Ф.: Так атрымалася, што мае сябры i сваякi жывуць па ўсiм свеце — у Вялiкабрытанii, Францыi, Канадзе i г.д. Яны слухалi нашу музыку i, ведаеце, усiм спадабалася. Не таму, што гэта граем менавiта мы, а таму, што нiчога падобнага раней не прапаноўвалася па радыё i ТБ. Параўноўвалi i трансляцыю «Еўрабачання», якую вёў нейкi амерыканскi сайт, i леташнюю песню «Sоlitudе» — прыйшлi да высновы, што такiя песнi будуць карыстацца поспехам, дзе б яны нi гучалi.

Ж.: Цi гатовыя мы да канцэртнай дзейнасцi ў Беларусi? Так, гатовыя. Тым больш, якраз тут адбыўся наш дэбютны канцэрт — давалi дабрачыннае выступленне для дзяцей, хворых на дыябет. Лiчу, што мы можам гэтым ганарыцца.

— Кожны з вас сольна робiць сваю музыку, разам вы робiце другую, але не менш цiкавую i якасную. Што для вас з’яўляецца галоўным крытэрыем добрай музыкi?

Ж.: Для мяне — душэўнасць. Трэба, каб музыка «чапляла», пранiкала ўнутр.

Ф.: Згодны.

Ж.: I, канешне, яна павiнна быць зроблена якасна — незалежна ад таго, камерцыйная або альтэрнатыўная, жывая або камп’ютарная.

— Прыклады з нашай рэчаiснасцi назавяце?

Ф.: Стараюцца многiя, але так, каб у кагосьцi атрымлiвалася на 100 працэнтаў — я такiх не ведаю.

Ж.: З беларускiх артыстаў, каго я найбольш слухаю — «Беларускiя песняры».

— Як вы лiчыце. У Беларусi да кагосьцi прымяняльнае слова «зорка»?

Ф.: (страшным шэптам) Не!!!

Ж.: Мне здаецца, не.

— А самi не прэтэндуеце?

Ж.: Мы можа i папулярныя ў пэўных колах, але ў нас няма нi вялiкiх грошай, нi нават уласнага жылля. Можна, зразумела, пускаць пыл у вочы i гаварыць, якiя мы крутыя — аднак усё гэта лухта. Пакуль што на гэта званне мы не зарабiлi, а нават калi заробiм, то, я спадзяюся, будзем цанiць гэта i памятаць, якой цяжкай працай усё дастаецца. I нiколi мы не дазволiм сабе пантоў тыпу «Мы — зоркi, а вы — нiхто». Чым вышэй падымаешся, тым больш балюча падаць...

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны i паасобку былi досыць папулярнымi персанажамi, але аб’ядналiся — i выклiкалi эфект музычнай бомбы. Праект, якi стартаваў летась, амаль адразу пры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика