Слухаю — i вучуся
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Кампакт-дыск «Электронная бiблiятэка — школьнiкам: чытаю i слухаю» створаны для дзяцей, якiя маюць паслаблены зрок або не бачаць. Электронная хрэстаматыя па рускай i беларускай лiтаратуры ўмяшчае 1200 твораў, якiя вывучаюць па праграмах 9—11-х класаў агульнаадукацыйных школ.
Гэты неабходны дыск бясплатна перадалi ў кожную абласную школу-iнтэрнат для дзяцей з парушэннямi зроку. У сталiцы лiчбавы носьбiт лiтаратурных твораў атрымала 188-я спецыялiзаваная школа. Усе тэксты, якiя змешчаны на дыску, агучваюцца ўслых, таму электроннай бiблiятэкай можа скарыстацца кожны вучань. Зараз лiчбавая кнiга ёсць не толькi на кожным камп’ютары ў школе, але i даступная для хатняга карыстання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампакт-дыск «Электронная бiблiятэка — школьнiкам: чытаю i слухаю» створаны для дзяцей, якiя маюць паслаблены зрок або не бачаць |
|