Бюджэт: мiнус 700 месцаў...
Надзея НIКАЛАЕВА
На 80 месцаў будзе скарочаны сёлета набор на бюджэтную форму навучання ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце: 65 месцаў будзе скарочана на дзённай форме навучання i 15 — на завочнай. Такiм чынам план набору на бюджэт на дзённую форму навучання складзе 1810 чалавек i 435 чалавек — на завочную.
Дарэчы, скарачэнне бюджэтных месцаў адбудзецца ва ўсiх вышэйшых навучальных установах, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству адукацыi — усяго плануецца скарацiць 700 бюджэтных месцаў. У найбольшай ступенi скарачэнне закране тыя спецыяльнасцi, дзе ўзнiкаюць праблемы з размеркаваннем выпускнiкоў. Для прыкладу, на фоне дэфiцыту настаўнiкаў матэматыкi, фiзiкi iнфарматыкi, ёсць праблемы з «перавытворчасцю» фiлолагаў, а таксама настаўнiкаў пачатковых класаў. Краiне не хапае iнжынераў, камп’ютаршчыкаў, тэхнолагаў, затое спецыялiсты з юрыдычнай i эканамiчнай адукацыяй адчуваюць праблемы з працаўладкаваннем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 80 месцаў будзе скарочаны сёлета набор на бюджэтную форму навучання ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце: 65 месцаў будзе скарочана на дзённай форм |
|