У Беларусi налiчваецца не менш за 7—10 тыс. доларавых мiльянераў
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Такiя даныя прывёў старшыня праўлення ААТ «Прiорбанк» Сяргей Касцючэнка на пасяджэннi Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў Беларусi.
Гэтыя сродкi можна эфектыўна выкарыстоўваць для развiцця эканомiкi краiны. Паводле ацэнкі Сяргея Касцючэнкi, у Маскве колькасць такiх мiльянераў дасягае 88 тыс., ва Украiне — 50—70 тыс. Такая нязначная колькасць мiльянераў у Беларусi стрымлiвае iнвестыцыйную дзейнасць у краiне. Ён лiчыць, што ў рэспублiцы iснуе значны патэнцыял для далейшага развiцця фiнансавага рынку. У першую чаргу для гэтага неабходна развiваць страхавы рынак, укараняць альтэрнатыўныя крынiцы пенсiйнага страхавання, актывiзаваць фондавы рынак, павялiчыць прыток замежных iнвестыцый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiя даныя прывёў старшыня праўлення ААТ «Прiорбанк» Сяргей Касцючэнка на пасяджэннi Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiс |
|