Аптымальныя тэрмiны пасадкi бульбы — з 11—15 красавiка
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Нягледзячы на раннюю вясну, спяшацца з пасадкай бульбы сельгасарганiзацыям Беларусi не варта. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бульбаводству i плодаагароднiцтву Мар’ян РУБЕЛЬ.
Аптымальныя тэрмiны масавай пасадкi бульбы ў гэтым годзе надыходзяць з 11—15 красавiка. Да 10 красавiка, паводле прагнозаў сiноптыкаў, чакаюцца начныя замаразкi да мiнус 10 градусаў. Пры такой тэмпературы зямля прамярзае на глыбiню 5 см (прыкладна на такой глыбiнi i знаходзяцца клубнi бульбы), таму ёсць верагоднасць, што ўсходы, якiя з’явяцца да 10 красавiка, могуць загiнуць. Канец сакавiка i пачатак красавiка ўвогуле найбольш рызыкоўны час для пасадкi бульбы, бо яшчэ цалкам магчымы снег. Што датычыцца садаводчых участкаў, дзе пад бульбу адводзiцца, як правiла, невялiкая плошча, то яго ўладальнiкi могуць высаджваць яе i зараз, лiчыць Мар’ян Рубель. Аднак пры панiжэннi тэмпературы плантацыi бульбы неабходна абавязкова прыкрыць плёнкай або спецыяльным матэрыялам спанбонд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на раннюю вясну, спяшацца з пасадкай бульбы сельгасарганiзацыям Беларусi не варта |
|