З лічыльнікамі будзе выгадна
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Навiны сталiцы Кожны дзень у кватэрах сталiцы з’яўляецца 1300 новых прыбораў улiку гарачай i халоднай вады. Да канца 2008 года ў жылым сектары Мiнска павiнна быць усталявана 625 тысяч новых лiчыльнiкаў. У горадзе пабудавана 532 тысячы кватэр, з якiх адпаведныя прыборы маюць толькi 47 працэнтаў.Як расказаў начальнiк Галоўнага ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнскага гарвыканкама Барыс Васiльеў, сёлета ў сталiцы з’явіцца 268 тысяч лiчыльнiкаў вады, а астатняя частка — у наступным годзе. Прыборы будуць усталёўвацца па новай тэхналогii — групавым метадам, па пад’ездах i дамах. «Ужо з сакавiка ўсе камунальныя гаспадаркi сталiцы прымаюць заяўкi ад насельнiцтва. Мы будзем працаваць i з прадпрыемствамi недзяржаўнай формы ўласнасцi, якiя ў прыватным парадку займаюцца ўсталяваннем лiчыльнiкаў», — паведамiў Барыс Васiльеў. Кошт двух прыбораў разам з усiмi тэхнiчнымi работамi складзе 180 000—200 000 рублёў. Магчыма, што сацыяльна неабароненым грамадзянам будзе прадастаўляцца магчымасць набыцця прыбора ў крэдыт або ў адтэрмiноўку. «Мы пачалi апытваць людзей, каб вызначыць, наколькi запатрабавана прыцягненне банкаўскiх крэдытаў. Увогуле без актыўнай пазiцыi з боку насельнiцтва мэта эканомii рэсурсаў дасягнута не будзе», — каментуе спецыялiст. Нагадаем, што жыльцы кватэр, якiя набываюць прыборы ўлiку толькi за свой кошт, на тры гады атрымлiваюць 20-працэнтную скiдку на аплату паслуг. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны дзень у кватэрах сталiцы з’яўляецца 1300 новых прыбораў улiку гарачай i халоднай вады. Да канца 2008 года ў жылым сектары Мiнска павiнна быць ус |
|