21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарагiя суайчыннiкi-беларусы i браты-расiяне!

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 красавiка 1996 года, Дзень падпiсання Дагавора аб беларуска-расiйскай Супольнасцi, па праву пазначаны ў календары як агульнае свята нашых народаў i стала для абедзвюх дзяржаў кропкай адлiку новага шляху.

У гэтыя гады адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй дынамiчна развiвалiся па ўсiх накiрунках. Аб’ём узаемнага гандлю павялiчыўся ў чатыры разы i дасягнуў амаль 20 млрд долараў. Павысiлася эфектыўнасць рэалiзацыi сумесных праграм, накiраваных на вырашэнне сацыяльна-эканамiчных задач, паглыбленне вытворчай кааперацыi. Распрацаваны i ажыццяўляецца механiзм узаемнай абароны i прасоўвання iнтарэсаў нашых краiн на мiжнароднай арэне, захавана i шматразова ўзмоцнена адзiная абаронная прастора, актыўна развiваецца ўзаемадзеянне ў праваахоўнай сферы.

Паслядоўнасць стратэгiчнага партнёрства Беларусi i Расii адпавядае гiстарычнаму выбару двух брацкiх народаў i садзейнiчае дасягненню галоўнай мэты яднання — павышэнню ўзроўню iх жыцця. Адбылiся сур’ёзныя зрухi ў забеспячэннi роўных правоў грамадзян абедзвюх краiн. Пашыраецца гуманiтарны абмен, больш сардэчнымi становяцца паўсядзённыя зносiны беларусаў i расiян.

Усiм нам вiдавочна: аб’ектыўная неабходнасць зблiжэння Беларусi i Расii з гадамi становiцца ўсё больш адчувальнай. Сумесныя крокi ў будучыню патрабуюць ад iх кiраўнiкоў дакладных, скаардынаваных дзеянняў, настойлiвага пошуку аптымальных варыянтаў улiку нацыянальных iнтарэсаў на аснове раўнапраўя i захавання суверэнiтэту дзвюх дзяржаў.

Мы не маем права знiжаць тэмпы фармiравання адзiнай эканамiчнай прасторы, мытнага саюза, свабоднага рынку працы, агульнага iнфармацыйнага, адукацыйнага i культурнага асяроддзя. Толькi вывераныя, узгодненыя ўзаемавыгадныя рашэннi адкрыюць новыя рэальныя магчымасцi для пад’ёму нацыянальных эканомiк, адраджэння палiтычнай магутнасцi, стварэння годнай будучынi нашым нашчадкам.

Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас з гэтым светлым святам — Днём яднання народаў Беларусi i Расii.

Моцнага вам здароўя, шчасця, мiру i дабрабыту.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 красавiка 1996 года, Дзень падпiсання Дагавора аб беларуска-расiйскай Супольнасцi, па праву пазначаны ў календары як агульнае свята нашых народаў i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика