Аляксандр Лукашэнка ў блiжэйшы час наведае Венесуэлу
Кар. БЕЛТА
У блiжэйшы час плануецца афiцыйны вiзiт Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ў Венесуэлу, а затым нашу краiну наведае прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавес. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы, каментуючы вынiкi рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi, сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камiсii высокага ўзроўню Вiктарам Шэйманам.
Вiктар Шэйман далажыў Прэзiдэнту аб вынiках вiзiту ўрадавай дэлегацыi Беларусi ў Венесуэлу. У ходзе вiзiту падпiсана ў агульнай колькасцi 24 пагадненнi, кантракты, мемарандумы. Заключаны кантракты па пастаўцы ў Венесуэлу беларускай тэхнiкi, у тым лiку трактарнай, аўтамабiльнай, аўтадарожнай, тэлевiзараў, халадзiльнiкаў, а таксама прадуктаў харчавання. Дасягнуты шэраг пагадненняў у галiне сельскай гаспадаркi, машынабудавання, у прыватнасцi, прыняты рашэннi па стварэнню зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнiкi. Па дамоўленасцi з прэзiдэнтам Уга Чавесам Венесуэла выдзяляе беларускаму боку ўчасткi для здабычы нафты з развiтай iнфраструктурай. Гэта дасць магчымасць, пачынаючы з 2008 года, здабываць не менш як 2 млн т нафты штогод. Да жнiўня 2007 года плануецца таксама стварыць сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты ў Венесуэле. Як было даложана кiраўнiку беларускай дзяржавы, дасягнуты шэраг дамоўленасцяў у галiне будаўнiцтва жылля як у самой сталiцы, так i ў рэгiёнах Венесуэлы. Прынята рашэнне i аб будаўнiцтве беларускiмi спецыялiстамi цагельнага завода з аб’ёмам выпуску цэглы не менш як 100 млн штук у год, завода жалезабетонных вырабаў. У Венесуэле абмяркоўвалiся розныя напрамкi мiжнароднага супрацоўнiцтва. Як адзначыў Дзяржсакратар Савета Бяспекi, па большасцi праблемных пытанняў мiжнароднай палiтыкi нашы пазiцыi супадаюць. Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што ў беларускага боку склалiся самыя даверныя адносiны з венесуэльскiмi калегамi па ўсiх пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час плануецца афiцыйны вiзiт Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ў Венесуэлу, а затым нашу краiну наведае прэзiдэнт Балiварыянскай Рэс
|
|