У Беларусi выбудавана празрыстая схема iнвесцiравання
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў учора прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, адкрываючы чацвёртае пленарнае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Беларуская эканомiка ўстойлiвая да ўплыву знешнiх фактараў, у тым лiку да павышэння кошту на энергарэсурсы, адзначыў прэм’ер-мiнiстр. Апошнiм часам узрасла цiкавасць замежных iнвестараў да Беларусi. Гэта абумоўлена, у першую чаргу, стабiльнасцю сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў краiне, наяўнасцю высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў у гэтай сферы. Разам з тым Сяргей Сiдорскi прызнае iснаванне ў краiне значных праблем, звязаных з рэзкiм падаражэннем энерганосьбiтаў. Аднак, нягледзячы на такiя цяжкасцi, задачы, якiя ўрад ставiць перад рэальнай эканомiкай, выконваюцца, падкрэслiў прэм’ер. Так, у Беларусi прыняты меры па iнавацыйнаму развiццю дзяржавы, якiя прадугледжваюць стварэнне больш як 100 новых высокатэхналагiчных прадпрыемстваў, а таксама арганiзацыю больш як 400 новых вытворчасцяў. Урад паставiў задачу максiмальна прыцягваць у рэспублiку новыя тэхналогii, у тым лiку на малыя i сярэднiя прадпрыемствы. Такiм чынам Беларусь паскорана правядзе мадэрнiзацыю асноўных вытворчасцяў. У Дзяржаўнай праграме iнавацыйнага развiцця Беларусi на 2007—2010 гады дакладна прапiсаны канкрэтныя праекты, на рэалiзацыю якiх плануецца прыцягваць iнвестыцыi. «Такiм чынам, мы адкрылi поле для бiзнэсу. У Беларусi выбудавана празрыстая схема iнвесцiравання, i Беларусь прапануе iнвестыцыйныя праекты ва ўсiх галiнах эканомiкi», — адзначыў Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў учора прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, адкрываючы чацвёртае пленарнае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пр
|
|