Для забаў гасцей на кобрынскай ферме будуць праводзiцца страусавыя забегi
Вольга КАБЯК, БЕЛТА
На страусавай ферме ў вёсцы Козiшча Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць) пачата будаўнiцтва пляцоўкi для правядзення страусавых забегаў.
Як паведамiў менеджар СААТ «ПМ i Кампанiя», якой належыць ферма, Сяргей Гапановiч, ужо зараз пабудаваны вальер для ўтрымання бегавых страусаў, вядзецца падрыхтоўка пляцоўкi пад будаўнiцтва дзвюх бегавых дарожак па 100 м кожная са спецыяльнай агароджай. Побач запланавана абсталяваць пляцоўку для гледачоў, а таксама размясцiць мiнi-заапарк, кафэ i сувенiрную майстэрню. Плануецца, што першыя страусавыя забегi наведвальнiкi фермы змогуць убачыць гэтым летам. Да гэтага часу шэсць афрыканскiх птушак будуць спецыяльна абучацца. Неабходна адзначыць, што страусавыя забегi стануць адным з пунктаў экскурсii па страусавай ферме. Сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства «ПМ i Кампанiя» арганiзавана ў 2003 годзе. Прадпрыемства спецыялiзуецца на вырошчваннi чорнага афрыканскага страуса з поўным цыклам, якi ўключае iнкубаванне яек, вырошчванне маладняку i забой птушкi на мяса i скуру. Праектная магутнасць страусавай фермы складае 1000 галоў у год. Страусы знеслi ўжо больш як 1500 яек сярэдняй вагой 1,5 кг. Зараз на ферме ўтрымлiваецца каля 700 птушак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На страусавай ферме ў вёсцы Козiшча Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць) пачата будаўнiцтва пляцоўкi для правядзення страусавых забегаў |
|