В Финляндии запретили продавать алкоголь раньше девяти утраДэлегацыя прафсаюзных лідараў Беларусі падчас візіту ў Нараўлянскі раён наведала адзінокіх ветэранаў. Сёлета ФПБ аб'явіла акцыю "Адзінокім ветэранам наш клопат". Прафсаюзныя лідары напярэдадні Дня Перамогі наведаюць кожнага з пяці тысяч адзінокіх ветэранаў Беларусі.
Мікалай Юдэнка жыве ў двухпакаёвай кватэры на першым паверсе. Просты ложак, вышываныя сурвэткі на шафе і фотаздымкі родных на сцяне. У кватэрцы — сціплая абстаноўка, але чыста і акуратна. Па гаспадарцы ветэрану дапамагае сацыяльны работнік Ірына. Яна прыносіць прадукты, прыбірае, мые і гатуе ежу. З родных у Мікалая Анікеевіча засталася толькі ўнучка, якая цяпер жыве ў Мінску. Літаральна адзін за адным памерлі сын, пасля ад анкалагічнага захворвання жонка, потым дачка... Пасля вяртання з вайны Мікалай Юдэнка жыў у невялічкай вёсцы каля Нароўлі. Пасля 1986 года яго з многімі іншымі перасялілі ў горад. Сам Мікалай Анікеевіч быў адселены з сям'ёй з вёскі Дзёрнавічы ў 1986 годзе. — Дарма мяне адсялілі, — кажа ветэран. — Перад аварыяй на ЧАЭС было вельмі добрае жыццё. Радыяцыя? А чаго яе баяцца, той радыяцыі. Патрэбы ў дзядулі — невялікі пандус паставіць ды пагнутае кола ў крэсле выправіць. — А яшчэ ўрач не выпісала лекі. Мне прапісаныя былі дарагія. А яна сказала: "Шкада". І не выпісала. Маўляў, шмат грошаў каштуюць, — плача ветэран, — дык я купіў такія ж лекі за дваццаць тысяч, а яна не выпісала. — Такое адбываецца досыць часта, — кажа Леанід Козік, — не вы першы скардзіцеся. Я пра гэта абавязкова паведамлю міністру аховы здароўя. На 9 мая Мікалай Анікеевіч кажа, што пойдзе гуляць у парк. Разам з астатнімі ветэранамі (а іх у раёне засталося 28 чалавек) яны ўспомняць франтавыя гады, вып'юць па чарцы.. — Чакаю свята, — плача Мікалай Анікеевіч. — Жывецца зараз добра — ціха і спакойна. Мікалаю Юдэнка федэрацыя прафсаюзаў уручыла мікрахвалевую печ. Уладзімір Іванавіч Маслак сустракае нас разам са сваёй жонкай Кацярынай Іванаўнай у вёсцы Галоўчыцкая Буда. На падворку, зрываючыся з ланцуга, брэша сабака. — Ён ды куры — уся наша гаспадарка, — уздыхае Кацярына Іванаўна. Уладзімір Іванавіч на фронт адправіўся, па словах Кацярыны Іванаўны, малалеткам. З-за гэтага пасля вайны яму давялося служыць яшчэ тры гады. — Ваяваў я на Паўночна-заходнім фронце ў 1942 годзе, а таксама на Арлоўска-Курскай дузе, пасля ў Чэхаславакіі, потым у Венгрыі, а пасля ў Турцыі. Там і Перамогу сустрэлі , — успамінае Уладзімір Іванавіч. — А служыў у артылерыі ўсю вайну. Намі Жукаў камандаваў. Ён прылятаў на кукурузніку да шашы. Сядзе, указанні аддасць — і паехаў. Любілі яго моцна салдаты... У 1948-м Уладзімір прыйшоў з арміі і ажаніўся з Кацярынай. — Як пазнаёміліся? Бацькі сказалі — добры хлопец. Дык яны мяне сілком аддалі ў шаснаццаць гадоў. Як гэта ён са мной быў ды не прагнаў? Я ж нічога не ўмела ды не ведала. Дык бацькі добра выбралі, бачыце. Усё жыццё мы адзін аднаго любілі і паважалі, — распавядае бабуля. — Каб не Валодзя, дык я галадала б сёння, пенсія ў мяне, як былой працаўніцы калгаса, 200 тысяч. А ў яго большая. Ды абавязкова напішыце, што мы 62 гады пражылі ў любові ды клопаце. Ніякіх спрэчак, ніякіх сварак. Так ён мяне любіў. Я яго ніколі п'янага не бачыла. Пасля працы ён ішоў адразу дадому да дзяцей. Прадукты да Маслакоў прывозіць сацыяльны работнік, ды дачка-пенсіянерка з Мазыра прыязджае. А ў горад пераязджаць старыя не хочуць. — Ды ўжо б тут дажыць, — кажуць у адзін голас яны. — Хату ж сваімі рукамі пабудавалі. Федэрацыя прафсаюзаў падаравала Уладзіміру ды Кацярыне Маслакам новы тэлевізар, замест старога чорна-белага. — Акцыя прымеркаваная да 65-годдзя Перамогі. Гэта маштабная рэспубліканская акцыя. 5000 ветэранаў у Беларусі пражывае адзінока. Мы вырашылі, што сёлета да іх патрэбна зайсці і спытаць: ну як ты тут жывеш адзін, чым табе дапамагчы? Дапамога гэтая няцяжкая для нашых прафсаюзаў. Я вас запэўніваю, што Федэрацыя прафсаюзаў наведае кожнага ветэрана, — кажа Леанід Козік. Настасся Занько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
По его словам, новый закон является лишь частью политики, которая направлена на борьбу с алкоголизмом.Актуальность такой политики в Финляндии очевидна, поскольку, согласно данным статистики, неумеренное потребление алкоголя и связанные с этим болезни являются главной причиной ... // Вести.Ru |
|