Дзевяцiкласнiк выратаваў траiх дзяцей
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Алёша Кандраценка, вучань Хальчанскай базавай школы Веткаўскага раёна ў мiнулую суботу са сваёй цёткай крочыў на аўтобусны прыпынак, каб даехаць да райцэнтра. I тут ён убачыў, што з акна двухпавярховага дома валiць дым. Хлапчук, не марнуючы часу, кiнуўся туды, дзе каля дзвярэй адной з кватэр ужо сабралiся людзi. Калi ўдалося адкрыць яе, чорны дым (гарэла кухня) смуродам ударыў па iх. Людзi спынiлiся, а Аляксей на кукішках папоўз у другi пакой, дзе, паводле яго меркавання, павiнен нехта быць (ён ведаў, што тут жыве шматдзетная сям’я).
Сапраўды, на ложку сядзелi спужаныя Валера, Святлана i Антон Тарыкi ўзростам адзiн, два i тры гады. Двух дзетак Аляксей узяў за рукi, а трэцяга павёў перад сабой. У гэты самы момант полымя шуганула ў той пакой, дзе былi дзецi. — Калi б не адвага дзевяцiкласнiка, — расказаў нам кiраўнiк прэс-цэнтра Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, — здарылася б трагедыя. Прычынай пажару з’явiлася тое, што Антон у адсутнасць бацькоў знайшоў запалкi i пачаў забаўляцца з iмi... Пра Аляксея ў школе кажуць добрыя словы. Сярэднi бал па прадметах у яго — сем. Хлапчук займаецца боксам, з’яўляецца членам Беларускай маладзёжнай грамадскай арганiзацыi выратавальнiкаў-пажарных.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алёша Кандраценка, вучань Хальчанскай базавай школы Веткаўскага раёна ў мiнулую суботу са сваёй цёткай крочыў на аўтобусны прыпынак, каб даехаць да ра
|
|