У Беларусi рэзка пахаладае
Аднак у гэту ноч тэрыторыя рэспублiкi яшчэ застанецца пад уплывам павышанага атмасфернага цiску, таму ападкаў не чакаецца, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле слоў спецыялiста, тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў.
3 красавiка, днём да тэрыторыi Беларусi наблiзiцца атмасферны фронт, якi рухаецца з поўначы Еўропы, таму па паўночна-заходняй палове краiны пройдзе невялiкi кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра складзе ад 7 градусаў цяпла на поўначы да 15 градусаў вышэй за нуль на поўднi рэспублiкi. У сераду, 4 красавiка, услед за атмасферным фронтам у Беларусь рушаць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. Рэзка пахаладае. Тэмпература паветра ў ноч на сераду, 4 красавiка, складзе ад нуля да мiнус 5 градусаў, на паўднёвым захадзе да плюс 3 градусаў. А ўдзень будзе ўсяго 1—6 градусаў цяпла. У многiх раёнах уначы, а ўдзень пераважна па ўсходзе Беларусi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Захаваецца халоднае надвор’е i ў чацвер, 5 красавiка. У гэты дзень па поўначы краiны чакаецца невялiкi дождж. Уначы тэмпература паветра знiзiцца да мiнус 2—8 градусаў. Удзень будзе ад 3 да 8 градусаў цяпла. У Брэсцкай вобласцi — да 10 градусаў вышэй за нуль. У другой палове тыдня чакаецца няўстойлiвы характар надвор’я. Месцамi, у асноўным па поўначы краiны, пройдуць ападкi — дождж з мокрым снегам. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны — ад мiнус 3 градусаў да плюс 3 градусаў. Удзень будзе ад 5 да 10 градусаў цяпла. Толькi ў паўднёвых раёнах Беларусi паветра прагрэецца да плюс 13 градусаў. Такое ж надвор’е, паводле прагнозаў сiноптыкаў, чакаецца i ў нядзелю, 8 красавiка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак у гэту ноч тэрыторыя рэспублiкi яшчэ застанецца пад уплывам павышанага атмасфернага цiску, таму ападкаў не чакаецца, паведамiла карэспандэнту БЕ |
|