Апошні палёт...Трагедыя Учора тысячы людзей прыйшлi развiтацца i правесцi ў апошнi шлях членаў экiпажа IЛ-76, якiя загiнулi ў Самалi. Жалобныя мерапрыемствы арганiзаваны авiякампанiяй «Трансавiяэкспарт».Транспартны самалёт IЛ-76, якi належаў УП «Авiякампанiя «Трансавiяэкспарт», быў абстраляны з зямлi ракетамi пры ўзлёце i ўпаў за некалькi кiламетраў ад аэрапорта Магадзiша. 11 лётчыкаў i iнжынераў загiнулi. Самалёт з беларускiмi грамадзянамi i целамi загiнулых у Самалi прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мiнск-2» 30 сакавiка. Пахаванне загiнулых членаў экiпажа IЛ-76 адбылося на Усходнiх могiлках у Мінску і на цэнтральнай алеі гарадскіх могілак «Мазурына» ў Віцебску. Марыя ЖЫЛIНСКАЯ. * * * Сям’я кожнага з членаў загiнулага ў Самалi экiпажа Iл-76 атрымае страхавыя выплаты ў памеры $15 тыс. Аб гэтым паведамiў журналiстам дырэктар дэпартамента па авiяцыi Мiнтранса Вадзiм Мельнiк. Паводле яго слоў, «Трансавiяэкспарт» са свайго боку акажа падтрымку сем’ям загiнулых. Усе расходы па арганiзацыi пахавальных мерапрыемстваў авiякампанiя возьме на сябе. «Мы зробiм усё для таго, каб аказаць дапамогу сем’ям загiнулых i падтрымаць iх», — сказаў Вадзiм Мельнiк. Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора тысячы людзей прыйшлi развiтацца i правесцi ў апошнi шлях членаў экiпажа IЛ-76, якiя загiнулi ў Самалi. Жалобныя мерапрыемствы арганiзаваны авiя |
|