Вызначаны самыя ўдачлiвыя паляўнiчыя сезона
Сяргей РАСОЛЬКА
Конкурс Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi падведзены вынiкi чарговага штогадовага рэспублiканскага конкурсу па здабычы непажаданых вiдаў дзiкай жывёлы — ваўка, звычайнай лiсы, янотападобнага сабакi — сярод брыгад i iндывiдуальных паляўнiчых.Усяго за мiнулы час у цэлым па краiне было здабыта, у тым лiку i ўдзельнiкамi конкурсу, 615 асобiнаў ваўка, 28 040 — звычайнай лiсы i 6869 — янотападобнага сабакi. Што датычыцца конкурсу, дык, згодна з iнструкцыяй па яго правядзенню, за здабычу звычайнай лiсы налiчваўся 1 бал, дарослага ваўка — 2 балы, ваўчаняцi да 4 месяцаў — 1 бал i г.д. Па здабычы ваўка сярод брыгад паляўнiчых першае месца па вынiках конкурсу дасталося брыгадзе ўстановы «Нараўлянская раённая арганiзацыйная структура» (РАС) Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў» (РДГА «БТПР»), у актыве якой было 60 балаў. Другое i трэцяе месцы дасталiся, адпаведна, брыгадам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы (ДЛГУ) «Васiлевiцкi лясгас» (56 балаў) i ўстанове «Брагiнскае РАС» РДГА «БТПР» (44 балы). Сярод iндывiдуальных паляўнiчых першае месца па здабычы ваўка з 26 баламi заняў Фёдар Бабронак з установы «Брагiнская РАС» РДГА «БТПР». На другiм месцы — Аляксей Гурын (21 бал) з ДЛГУ «Петрыкаўскi лясгас», на трэцiм — Вiктар Кажадуб (20 балаў) з установы «Калiнкавiцкая РАС» РДГА «БТПР». Сярод брыгад паляўнiчых па здабычы лiсы i янотападобнага сабакi найбольшая ўдача i, адпаведна, першае месца ў конкурсе дасталiся брыгадзе ДЛГУ «Асiповiцкi доследны лясгас» (353 балы). Другое прызавое месца заняла брыгада з установы «Гомельская РАС» РДГА «БТПР» з вынiкам 116 балаў. На трэцiм месцы — ДЛГУ «Лельчыцкi доследны лясгас» (109 балаў). У iндывiдуальным залiку па здабычы лiсы i янотападобнага сабакi найлепшы вынiк — 187 балаў — паказаў Вiктар Рымановiч з ДЛГУ «Гарадоцкi лясгас». 174 балы i другое месца — у Сяргея Новiкава з установы «Гарадоцкая РАС» РДГА «БТПР». Трэцяе месца заняў Аляксандр Шапетка з ЗАТ «Асотна» (131 бал). Усе ўдзельнiкi конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароджаннi ў залежнасцi ад колькасцi здабытай дзiкай жывёлы непажаданых вiдаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi падведзены вынiкi чарговага штогадовага рэспублiканскага конкурсу па здабычы непажаданых вiдаў дзiкай жывёлы |
|