Дрэва, якое ўпала на лэп, абышлося энергетыкам у 5 тысяч долараў
Кар. БЕЛТА
Старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў даручыў арганiзаваць дакладнае расследаванне буйной энергетычнай аварыi, якая адбылася ў Мiнску ў суботу.
Як iнфармаваў генеральны дырэктар РУП «Мiнскэнерга» Васiль Бабей, 31 сакавiка ў 12.18 з-за падзення спiлаванага дрэва на высакавольтную лiнiю электраперадачы па вулiцы Фiлiмонава адбылося кароткае замыканне. У гэтым раёне Мiнская лесапаркавая гаспадарка праводзiла высечку зялёных насаджэнняў. У вынiку адразу на 8 падстанцыях сiстэма не вытрымала перагрузкi i адключылася. Без электраэнергii засталiся пяць раёнаў сталiцы — Заводскi, Цэнтральны, Ленiнскi, Партызанскi i Першамайскi. У цэлым па горадзе па прычыне аварыi спажыванне электраэнергii было знiжана на 10 працэнтаў. Паводле яго звестак, ад электраэнергii было адключана 936 жылых дамоў горада i 8 аб’ектаў, у тым лiку 1-я гарадская клiнiчная бальнiца i Мiнскi камбiнат хлебапрадуктаў. На 14.40 было выканана падключэнне ўсiх адказных спажыўцоў. У дамах падача электраэнергii была адноўлена да 16.40. У вынiку энергетычнай аварыi спажыўцам адпушчана на 64 тыс. кВт. гадз. менш электраэнергii, у сувязi з чым прамыя страты энергасiстэмы склалi каля 5 тыс. долараў. Аб гэтым паведамiлi ў ДПА «Белэнерга».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў даручыў арганiзаваць дакладнае расследаванне буйной энергетычнай аварыi, якая адбылася ў Мiнску ў суботу
|
|