На ўчастку аўтадарогi Р-28 ад Зялёнага да Заслаўя з 2 красавiка да 31 кастрычнiка будзе поўнасцю за
Вольга Срэднева, БЕЛТА
На аўтадарозе Р-28 Мiнск—Маладзечна—Нарач на ўчастку ад 19 км (пасля павароту на населены пункт Зялёнае) да 22,6 км (г. Заслаўе) з 2 красавiка да 31 кастрычнiка 2007 года будзе поўнасцю закрыты рух аўтатранспарту. Аб гэтым паведамiлi ў дэпартаменце «Белаўтадар» Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Беларусi.
Закрыццё руху абумоўлена далейшай рэканструкцыяй дарогi Р-28, якая выклiкана неабходнасцю вынасу падземных камунiкацый, узвядзенню штучных збудаванняў (вадаправодных труб, падземных пешаходных пераходаў) i выканання земляных работ па змяненню геаметрычных параметраў дарогi. Як паведамiлi ў «Белаўтадары», транзiтны рух транспарту, праезд да дачных кааператываў, размешчаных у гэтым накiрунку, а таксама транспартная сувязь памiж гарадамi Мiнск i Заслаўе з заходняга накiрунку будзе забяспечвацца па аўтамабiльных дарогах М-6 Мiнск—Гродна i Р-65 Заслаўе—Дзяржынск—Возера, з паўночнага накiрунку — па дарогах Р-58 Мiнск—Калачы—Мядзел i Н-9031 Калодзiшчы—Заслаўе. Рух па дарозе, што вядзе да населенага пункта Зялёнае, у раёне якога размешчаны дзiцячыя аздараўленчыя лагеры i прафiлакторыi, будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. Таксама не абмяжоўваецца праезд з Мiнска да населенага пункта Крыжоўка i дачных кааператываў, у асноўным размешчаных да 19 км аўтадарогi Р-28.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi ў дэпартаменце «Белаўтадар» Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Беларусi |
|