Законы на перспектывуВыступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Навiцкага Г.В. на адкрыццi сёмай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання 2 красавiка 2007 г. Паважаныя журналiсты i запрошаныя! Сёння пачынае работу сёмая сесiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання. У блiжэйшыя тры месяцы мы разгледзiм неабходныя для грамадства законапраекты. Нам трэба будзе выпрацаваць новыя формы ўзаемадзеяння з органамi мясцовага самакiравання i развiваць мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва. Значнай палiтычнай падзеяй мiжсесiйнага перыяду сталi выбары ў прадстаўнiчыя органы мясцовай улады. Саветы дэпутатаў усiх узроўняў сфармiраваны ў правамоцным складзе. Нававыбранаму дэпутацкаму корпусу трэба будзе рэалiзаваць цэлы комплекс мераў, накiраваных на павышэнне статусу мясцовых Саветаў дэпутатаў i iх ролi пры вырашэннi надзённых праблем насельнiцтва. Трэба адзначыць, што члены Савета Рэспублiкi актыўна ўключылiся ў работу па аказанню дапамогi дэпутатам мясцовых Саветаў дэпутатаў. З iх удзелам прайшлi амаль усе арганiзацыйныя сесii абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. У рэгiёнах адбылiся рабочыя сустрэчы парламентарыяў са старшынямi Саветаў дэпутатаў базавага i пярвiчнага ўзроўняў. Трынаццаць членаў Савета Рэспублiкi выбраны дэпутатамi мясцовых Саветаў дэпутатаў. Асаблiвую актуальнасць сёння набывае далейшае паглыбленне нашага ўзаемадзеяння з мясцовымi Саветамi дэпутатаў. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» Савету Рэспублiкi рэкамендавана ўтварыць Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. У перспектыве гэты напрамак дзейнасцi Савета Рэспублiкi можа стаць адным з асноўных. Галоўная задача гэтага Савета — правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў дзейнасцi органаў мясцовага самакiравання. Гэта датычыцца i ўдасканалення дзеючага заканадаўства ў названай сферы. З удзелам старшынь абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў у Савеце Рэспублiкi было праведзена некалькi рабочых нарад па пытанню ўтварэння Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. Нам удалося сфармуляваць яго асноўныя задачы i функцыi, выпрацаваць аптымальныя падыходы да яго структуры i персанальнага складу. Увесь пакет дакументаў аб утварэннi названага Савета, папярэдне ўзгоднены з адпаведнымi дзяржаўнымi органамi, сёння будзе ўнесены на ваш разгляд. Паважаныя калегi! У мiжсесiйны перыяд пастаянныя камiсii Савета Рэспублiкi вялiкую ўвагу ўдзялялi дапрацоўцы праектаў законаў i падрыхтоўцы заўваг i прапаноў па iх. Большасць нашых паправак распрацоўшчыкамi законапраектаў улiчана. Акрамя таго, была прааналiзавана практыка прымянення Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян». Адпаведная iнфармацыя накiравана ў Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. У ходзе сёмай сесii Савета Рэспублiкi плануецца разгледзець цэлы шэраг праектаў законаў, накiраваных на ўпарадкаванне прававых адносiнаў у эканамiчнай i сацыяльнай сферы. Будзе прадоўжана кадыфiкацыя заканадаўства. У прыватнасцi, рыхтуюцца да разгляду праекты Бюджэтнага кодэкса i Кодэкса аб зямлi. Яны павiнны сiстэматызаваць усе юрыдычныя нормы ў бюджэтных i зямельных адносiнах. Да лiку значных законапраектаў можна аднесцi i праект закона «Аб iпатэцы». У iм рэгламентуюцца асаблiвасцi здачы ў залог зямельных участкаў, прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, асобных будынкаў i збудаванняў, жылых дамоў i кватэр. З прыняццем гэтага закона перад грамадзянамi адкрываюцца новыя перспектывы банкаўскага крэдытавання будаўнiцтва жылля. У мэтах стварэння ўмоў для больш поўнага забеспячэння патрэбнасцяў юрыдычных i фiзiчных асобаў у аўтамабiльных перавозках i звязаных з iмi работах i паслугах плануецца разгледзець новую рэдакцыю адпаведнага закона. Унясенне змяненняў i дапаўненняў у нарматыўныя прававыя акты аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях дасць магчымасць узмацнiць адказнасць суб’ектаў гаспадарання за парушэнне парадку прыцягнення, прадастаўлення i выкарыстання пазыковых сродкаў, а таксама за невыкананне правiлаў фiнансавай i банкаўскай дзейнасцi, падаткаабкладання i мытнага рэгулявання. У сацыяльнай сферы будуць разгледжаны законапраекты аб вышэйшай адукацыi i прафесiйным пенсiйным страхаваннi, новая рэдакцыя закона «Аб ахове здароўя». Плануецца таксама ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у закон «Аб правах дзiцяцi». Мяркуецца таксама разгледзець новыя праекты законаў у галiне дарожнага руху, аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У парламенцкiм партфелi знаходзiцца i пакет законапраектаў па пытаннях дзяржаўнага будаўнiцтва, умацавання правапарадку i нацыянальнай бяспекi. У iх вызначаюцца арганiзацыйныя i прававыя асновы дзейнасцi органаў пракуратуры i ўнутраных спраў. Устанаўлiваецца парадак фармiравання дзяржаўнага абароннага заказу. Рэгулююцца пытаннi, звязаныя з устанаўленнем, змяненнем i абазначэннем, а таксама з абаронай i аховай Дзяржаўнай гранiцы. Паважаныя калегi! У мiжсесiйны перыяд Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прадаўжаў канструктыўнае ўзаемадзеянне з мiжнароднымi i мiжпарламенцкiмi арганiзацыямi. Важным крокам у гэтым напрамку стаў вiзiт у Мiнск старшынi ПАСЕ Рэнэ ван дэр Лiндэна. Галоўны вынiк сустрэчы, праведзенай у Савеце Рэспублiкi, — аднаўленне дыялога з гэтай мiжпарламенцкай структурай. Перспектывы адносiнаў з ПАСЕ таксама былi абмеркаваны з вiцэ-прэзiдэнтам гэтай арганiзацыi i яе дакладчыкам па Беларусi Андрэа Рыгонi ў Рыме на мiжнароднай канферэнцыi «Роля парламентаў у вызначэннi палiтычнага развiцця iнфармацыйнага грамадства». Трэба адзначыць, што iнiцыятыва арганiзатараў канферэнцыi аб старшынстваваннi Рэспублiкi Беларусь на адным з пленарных пасяджэнняў гэтага форуму сведчыць аб высокай мiжнароднай ацэнцы нашых дасягненняў у гэтай сферы. У час вiзiту ў Рэспублiку Беларусь Генеральнага сакратара ПАЧЭС Аляксея Кудраўцава разгледжаны сумесныя праекты ў сферы лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай катастрофы i развiцця транспартнай iнфраструктуры. Акрамя таго, у мiжсесiйны перыяд члены Савета Рэспублiкi актыўна працавалi ў структурах Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, мiжпарламенцкiх асамблей ЕўрАзЭС i СНД. Мы таксама прымалi ўдзел у стварэннi Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Пашыралiся i двухбаковыя мiжпарламенцкiя кантакты Савета Рэспублiкi. На сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеi Рэспублiкi Судан дасягнута дамоўленасць аб стварэннi сумеснай камiсii па мiжпарламенцкаму супрацоўнiцтву i больш цеснаму ўзаемадзеянню ў рамках Руху недалучэння. З дэлегацыяй Народнага палiтычнага кансультатыўнага савета КНР абмеркаваны пытаннi развiцця ўзаемаадносiнаў у гандлёва-эканамiчнай i навукова-тэхнiчнай сферы. Далейшаму развiццю двухбаковых кантактаў будуць садзейнiчаць праведзеныя ў Савеце Рэспублiкi сустрэчы з кiраўнiкамi дыпламатычных прадстаўнiцтваў Арменii, Iндыi i Егiпта. Савет Рэспублiкi пастаянна ўдзяляе вялiкую ўвагу развiццю кантактаў з рэгiянальнымi структурамi замежных дзяржаў. У ходзе вiзiту ў Мiнск старшыня ландтага германскай федэральнай зямлi Брандэнбург Гюнтэр Фрыч высока ацанiў супрацоўнiцтва з беларускiмi ўладамi ў сферы пераўтварэння сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, выкарыстання другасных рэсурсаў, канверсii, а таксама ў галiне культуры, адукацыi, маладзёжных абменаў. Паважаныя члены Савета Рэспублiкi! Важнейшай задачай Савета Рэспублiкi застаецца далейшае паляпшэнне якасцi законапраектаў, якiя мы адабраем. Пры падрыхтоўцы законаў наша ўвага павiнна быць сканцэнтравана на прагнозе фiнансава-эканамiчных i iншых магчымых наступстваў iх прыняцця. Неабходна таксама выключаць з законапраектаў нормы, якiя змяшчаюць дадатковыя адмiнiстрацыйныя працэдуры або ўскладняюць ужо iснуючыя. На наш погляд, гэта дасць магчымасць зрабiць законы своечасовымi, стабiльнымi, разлiчанымi на перспектыву. Дзякуй за ўвагу! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Навiцкага Г.В. на адкрыццi сёмай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага
|
|