21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У заканатворчасцi не можа быць дробязяў

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канаплёва У.М. на адкрыццi шостай сесiі Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання 2 красавiка 2007 г.



Паважаныя дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў!

Паважаныя члены Урада, прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi, запрошаныя!

У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь сёння, 2 красавiка 2007 года, адкрываецца шостая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання.

У мiжсесiйны перыяд праведзена грунтоўная падрыхтоўчая работа. Удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, кантакты з выбаршчыкамi, работа ў пастаянных камiсiях Палаты прадстаўнiкоў далi магчымасць нам яшчэ раз зверыць планы, убачыць, наколькi наша дзейнасць адпавядае чаканням грамадства.

Галоўны вывад — час вызначэння агульных падыходаў прайшоў. Iдзе карпатлiвая, метадычная работа па заканадаўчаму забеспячэнню канкрэтных задач пабудовы дзяржавы для народа. Дробязяў тут няма. Кожнае пытанне важнае — цi гэта дзяржаўнае будаўнiцтва, цi павышэнне эфектыўнасцi эканомiкi, цi вырашэнне надзённых праблем грамадзян.

Усяго ў Палаце прадстаўнiкоў знаходзiцца 108 пытанняў, 96 з iх уключаны ў графiк падрыхтоўкi для разгляду на сесii. Поўнасцю падрыхтаваны 50 пытанняў.

Самым аб’ёмным з’яўляецца блок сацыяльных пытанняў. I гэта заканамерна: чалавек, яго патрэбы сталi зыходным пунктам усёй заканатворчай дзейнасцi.

I на першым месцы — пытаннi захавання i развiцця чалавечага патэнцыялу. У ходзе сесii мы разгледзiм комплекс мераў па паляпшэнню дэмаграфiчнай сiтуацыi. У прыватнасцi, плануецца заканадаўча замацаваць павелiчэнне памераў аднаразовай дапамогi пры нараджэннi першага дзiцяцi да 5, а пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — да 7 бюджэтаў пражыт-ковага мiнiмуму.

Прадоўжыцца работа па развiццю заканадаўства аб правах дзiцяцi. Будуць разгледжаны праекты законаў па пытаннях узмацнення дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях, усынаўлення, спагнання алiментаў.

Пiльнай увагi патрабуе даволi складаны законапраект аб вышэйшай адукацыi. Яго даўно чакаюць нашы ВНУ, i тут трэба ставiць кропку.

Сацыяльная накiраванасць веснавой сесii праяўляецца i ў значнай карэкцiроўцы працоўнага заканадаўства. Плануецца разгледзець комплексныя змяненнi ў Працоўны кодэкс, прыняць законапраект «Аб ахове працы». Сярод значных новаўвядзенняў — абмежаванне рабочага часу, удасканаленне парадку прадастаўлення водпускаў. З увядзеннем новых заканадаўчых нормаў працягласць рабочага часу пры зменнай рабоце, а таксама пры рабоце, на якой вядзецца падсумаваны ўлiк рабочага часу, будзе абмежавана 12 гадзiнамi, а наймальнiк будзе абавязаны iсцi насустрач iнтарэсам сям’i i з улiкам пажаданняў бацькоў прадастаўляць водпуск па догляду дзiцяцi бацьку замест мацi.

Вялiкi грамадскi рэзананс выклiкалi законапраекты «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi». Тут патрэбны будуць максiмальная прынцыповасць i адказнасць. Бо ад нашага рашэння залежыць, цi будуць забяспечаны сацыяльная справядлiвасць i падтрымка найменш абароненых катэгорый грамадзян.

Прававая сацыяльная дзяржава клапоцiцца пра ўсiх, хто знаходзiцца на яе тэрыторыi. У сувязi з гэтым адзначу законапраект, накiраваны на ўзмацненне прававой абароненасцi iншаземцаў, якiя не могуць быць прызнаны бежанцамi, але маюць патрэбу ў мiжнароднай абароне.

Захаванне тэмпаў сацыяльнага развiцця патрабуе сёння асаблiва ўважлiвага падыходу да вырашэння пытанняў заканадаўчага забеспячэння сферы эканомiкi i фiнансаў. Напрыклад, праект Закона аб унiтарных прадпрыемствах закранае iнтарэсы больш як 20 тысяч юрыдычных асобаў, якiя вырабляюць звыш палавiны валавога ўнутранага прадукту краiны.

Вялiкiя спадзяваннi землекарыстальнiкi звязваюць з праектам Кодэкса аб зямлi. Яго прыняцце дасць магчымасць перайсцi да цывiлiзаванага механiзма рыначнага абароту зямельных участкаў. Зямля будзе набывацца па кадастравым, гэта значыць блiзкiм да рыначнага, кошце. Але тыя, каму патрэбна жыллё, змогуць купiць участак па льготнай цане, як гэта было да 2000 года. Замежныя грамадзяне атрымаюць права наследавання зямельных участкаў, якiя сёння знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi фiзiчных асобаў.

Будуць прыняты крокi па далейшай аптымiзацыi рэкламнай дзейнасцi, развiццю iпатэчнага крэдытавання, гандлю, спажывецкай кааперацыi.

Прадоўжыцца работа па праекту Бюджэтнага кодэкса. Гэта не толькi сiстэматызацыя разрозненых нормаў. Прадастаўленне большых правоў кожнаму ўзроўню бюджэтнай сiстэмы — вёсцы, раёну або вобласцi — у вызначэннi даходаў i расходаў павысiць эфектыўнасць рэалiзацыi праграм развiцця тэрыторый, а людзi, незалежна ад таго, дзе яны жывуць, атрымаюць роўны доступ да асноўных бюджэтных паслуг i сацыяльных гарантый.

У сферы нацыянальнай бяспекi будуць разгледжаны законапраекты аб пракуратуры, аб органах унутраных спраў, аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. Асаблiва адзначу прынцыпова новы законапраект «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраення i дзяржаўным абаронным заказе».

Мiжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнiкоў у перыяд памiж сесiямi характарызавалася шматвектарнай накiраванасцю i шырокай геаграфiяй супрацоўнiцтва. У Беларусi з вiзiтамi пабывалi парламентарыi Бельгii, Судана i Украiны. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў наведалi Арменiю, Iталiю, Карэю, Лiтву, Туркменiстан.

Вiзiт у Беларусь старшынi ПАСЕ Рэнэ ван дэр Лiндэна, правядзенне сумеснага з Рабочай групай ПА АБСЕ па Беларусi семiнара садзейнiчалi далейшаму развiццю дыялога з еўрапейскiмi парламенцкiмi структурамi.

Па-ранейшаму насычанай была праграма работы дэпутатаў па лiнii Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii. Карыстаючыся выпадкам, хачу павiншаваць усiх прысутных з Днём яднання народаў Беларусi i Расii.

Важнай падзеяй стала арганiзацыйна-прававое афармленне Парламецкай асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Наша дэлегацыя прыняла ўдзел у першым пасяджэннi Парламенцкай асамблеi АДКБ, якое нядаўна адбылося ў г. Санкт-Пецярбургу.

Усяго за студзень — сакавiк дэпутаты прынялi ўдзел у больш як 30 мiжнародных мерапрыемствах.

У перыяд работы шостай сесii праграма нашай мiжнароднай дзейнасцi таксама будзе насычаная. Вядзецца падрыхтоўка вiзiту дэлегацыi Палаты прадстаўнiкоў у Рэспублiку Куба. Прапрацоўваюцца вiзiты ў Егiпет i Судан.

Чакаюцца вiзiты ў Рэспублiку Беларусь парламентарыяў Аўстрыi, Балгарыi, Iрана, Малдовы, Румынii.

Насычаны будзе графiк работы па лiнii iнтэграцыйных структур. Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннi Бюро МПА ЕўрАзЭС i восьмым пленарным пасяджэннi Мiжпарламенцкай асамблеi ЕўрАзЭС.

У сесiйны перыяд таксама адбудуцца дваццаць восьмае пленарнае пасяджэнне МПА СНД i шэраг iншых мерапрыемстваў, якiя арганiзуюцца ў рамках Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У iх лiку трэба адзначыць Мiжнародную канферэнцыю на тэму «Мiжкультурны i мiжрэлiгiйны дыялог», суарганiзатарам якой выступае Парламенцкая асамблея Савета Еўропы.

Запланаваны ўдзел дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў у рабоце 116-й Асамблеi Мiжпарламенцкага саюза, дваццаць дзевятага пленарнага пасяджэння Генеральнай асамблеi ПАЧЭС i Парламенцкага камiтэта Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы. Па прапанове парламента Беларусi ў г. Мiнску пройдзе пасяджэнне Агульнага камiтэта Парламенцкай асамблеi ЦЕI па пытаннях эканомiкi.

Паважаныя калегi!

Вырашаючы задачы, што стаяць перад намi, мы не павiнны забываць аб тым, што заканадаўства павiнна быць не толькi дынамiчнае, але i даволi стабiльнае, памятаць аб неабходнасцi ўжо на ўзроўнi прымаемых намi законаў прадугледжваць саму магчымасць з’яўлення пралазаў для бюракратызму, правалочак.

Лiчу, што напрацаваны намi вопыт заканатворчай дзейнасцi дае магчымасць дабiцца гэтага, дапамагае прымаць рашэннi, якiя аптымальна працуюць на чалавека.

На заканчэнне хачу падзякаваць вам за добрую падрыхтоўку да сесii i пажадаць вам плённай работы.

Дзякуй за ўвагу.

Паважаныя дэпутаты!

У адпаведнасцi з артыкулам 95 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь шостую сесiю Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання аб’яўляю адкрытай.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канаплёва У.М. на адкрыццi шостай сесiі Палаты прадстаўнiкоў Нацыяна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика