21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Калёсы едуць нармальна, але вельмi павольна...»

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА

Прадпрымальнiцтва

У пятнiцу ў Магiлёве прайшло пасяджэнне Савета па развiццю прадпрымальнiцтва пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. На iм старшынстваваў мiнiстр статыстыкi i аналiзу Беларусi Уладзiмiр Зiноўскi.

Члены Савета наведалi магiлёўскае прыватнае прадпрыемства машынабудавання «Тэхналiт», якое сёння выпускае iмпартазмяшчальную прадукцыю. Менавiта развiццё вытворчага прадпрымальнiцтва стала прадметам абмеркавання Савета.

Паводле статыстыкi, сёння 40 працэнтаў малых прадпрыемстваў i 80 працэнтаў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў занятыя гандлем, прычым у большасцi iмпартнай прадукцыяй. Паводле слоў Уладзiмiра Зiноўскага, прыватнiкам надыходзiць час развiвацца i пераходзiць у рэальны сектар эканомiкi, у вытворчую сферу.

Савет вывучаў, чым можна сёння дапамагчы прадпрымальнiкам, якiя працуюць у вытворчасцi. Яны расказвалi пра свае праблемы: пра складанасцi з атрыманнем банкаўскiх крэдытаў, адсутнасць доступу да сыравiны, пра павелiчэнне арэнднага кошту вытворчых плошчаў, пра мытныя перашкоды пры ўвозе ў краiну тэхналагiчнага абсталявання i гэтак далей.

Прыватнiкi просяць стварыць гарантыйны дзяржаўны фонд: без гэтага, паводле iх меркавання, масавых iнвестыцыйных праектаў у вытворчай сферы не будзе. А таксама шырока i паўсюдна перадаваць iм асноўныя фонды: у першую чаргу, будынкi, якiя не выкарыстоўваюцца альбо недабудаваныя. Паводле слоў аднаго з удзельнiкаў пасяджэння, «калёсы едуць нармальна, але вельмi павольна». Мiж тым, для канкрэтнага асяроддзя важныя час, хуткасць вырашэння пытанняў.

Праблемы, узнятыя на пасяджэннi Савета па развiццю прадпрымальнiцтва, будуць абагульнены i даложаны кiраўнiцтву краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу ў Магiлёве прайшло пасяджэнне Савета па развiццю прадпрымальнiцтва пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. На iм старшынстваваў мiнiстр статысты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика