21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

6 пытанняў пра лiмiтаваны праезд у метро, якiя вы даўно хацелi задаць, але не ведалi, каму

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

На мой погляд

Тое, што з красавіка ў сталiчным метро ўступілі ў сiлу новаўвядзеннi i колькасць паездак для ўладальнiкаў магнiтных картак стане абмежаванай (120 паездак за месяц i 42 — за дэкаду), ужо не навiна...

«Навошта?» ды «Чаму?» — пытанняў узнiкае шмат, вось карэспандэнт «Звязды» i вырашыла звярнуцца па адказы да начальнiка службы руху Мiнскага метрапалiтэна Рыгора ЯКIМКОВА.

Цi дастаткова гэта — 120 паездак?

Лiчба гэта бралася ў разлiк яшчэ пры вызначэннi кошту праязнога бiлета Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацыi. Як высветлiлася, улiк паездак вядзецца аўтаматызаванай сiстэмай у метро ўжо не першы год. Да якiх жа высноў прывялi такiя назiраннi?

— Значныя перавышэннi запланаванага лiмiту (у 2—3 разы) адзначаны прыблiзна на 100 картках, — зазначае Рыгор Фёдаравiч. — Асноўная ж маса пасажыраў скарыстоўвае свой праязны ўсяго 40—60 разоў за месяц! Толькi 1 працэнт карыстальнiкаў магнiтных картак паспявае за месяц здзейснiць 100 i больш паездак.

Навошта ўводзяцца змены?

Каб па вашаму праязному не ездзiлi ўсе знаёмыя, iнакш кажучы для таго, каб спынiць групавое карыстанне праязным — ад гэтага метро нясе страты.

Колькi гэта каштуе?

Пасажыры метро незадаволеныя, i iх можна зразумець: раней за 21 520 рублёў можна было ездзiць колькi заўгодна, а зараз за тыя ж грошы толькi 60 ходак туды-назад можна зрабiць! А калi паглядзець на гэта з другога боку?

— 21 520 рублёў — гэта кошт праязнога на месяц, жэтон каштуе 500 рублёў. Уявiце, калi б вам прапанавалi аплачваць поўны кошт 120 паездак — гэта было б ажно 60 тысяч рублёў! — пераконвае нас Рыгор Фёдаравiч.

Як бачыце, самiм аплачваць давядзецца прыблiзна 43 паездкi, астатняе — за кошт метрапалiтэна. З дэкаднымi праязнымi — па тым жа сцэнарыю: з 42 магчымых паездак пасажыр аплачвае толькi 15.

Якiм чынам весцi ўлiк паездак?

На жаль, гэта будзе праблемай самiх пасажыраў — хочаце запiсвайце, хочаце запамiнайце, а турнiкет вам у гэтым не памочнiк! У выпадку скаргаў i непаразуменняў, маўляў, «я мала карыстаўся праязным, а паездкi скончылiся!», у метрапалiтэне гатовыя азнаёмiць вас з падрабязнай раздрукоўкай — у якi час i на якой станцыi картка з гэткiм iдэнтыфiкацыйным нумарам «перасякала» турнiкет.

А як у суседзяў?

Сiстэма лiмiтаванага праезду функцыянуе ў маскоўскiм метро: там праязны на месяц прадугледжвае 70 паездак, ёсць i транспартныя карткi без абмежавання колькасцi паездак, толькi яны на 50 працэнтаў даражэйшыя. Лiмiт iснуе таксама на паездкi ў харкаўскiм метро.

Чаго чакаць?

Магчыма, у будучынi нюанс з «непаказваннем» нявыкарыстаных паездак будзе ўлiчаны i выпраўлены...

— Перспектыў — мноства, зараз, скажам, праходзяць абкатку радыёкарткi (iх яшчэ называюць бескантактнымi), пры карыстаннi якiмi не трэба нават даставаць iх з сумкi, бо спецыяльнае прыстасаванне счытвае iнфармацыю на адлегласцi, — расказвае Рыгор Фёдаравiч. — З’яўленне такiх картак павысiць прапускную здольнасць метро (картку ўстаўляць не трэба — на гэтым можна зэканомiць час), тэрмiн ужывання бескантактных картак больш працяглы (на ёй не будзе столькi драпiн, як на магнiтных). Зразумела, залогавы кошт такой карткi будзе большы.

***

Новае перш-наперш успрымаецца ў штыкi — гэта натуральна. Ва ўпраўленне Мiнскага метрапалiтэна кур’еры стосамi дасылаюць лiсты, у якiх скардзяцца, што ездзiць iм даводзiцца вельмi часта, а праязныя — аплачваць самiм... «За ўсё трэба плацiць», — пераконвае Рыгор Якiмкоў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што з красавіка ў сталiчным метро ўступілі ў сiлу новаўвядзеннi i колькасць паездак для ўладальнiкаў магнiтных картак стане абмежаванай (120 паез
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика