Мiльён — у Чырвоным Бары
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Навiны сталiцы З пачатку года, у сувязi з ростам цэн на энерганосьбiты, кошт будаўнiцтва кватэр для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, iстотна не павялiчыўся. Сталiчнае ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва запланавала ўзвесцi сёлета 445 тысяч квадратных метраў жылля толькi для чаргавiкоў. Вакол новых дамоў будуць з’яўляцца школы, дзiцячыя сады, на першых паверхах шматкватэрных будынкаў адчыняцца магазiны.«Прынцып комплекснай забудовы, калi адначасова са стварэннем новага жылля плануюцца i аб’екты сацыяльнай iнфраструктуры, ужо рэалiзуецца ў новых мiкрараёнах сталiцы, — гаворыць начальнiк упраўлення капiтальнага будаўнiцтва (УКБ) Мiнскага гарвыканкама Андрэй Галь. — У прыватнасцi, у мiкрараёне «Дружба» сёлета будуць узведзены 100 тысяч квадратных метраў, новыя дамы агульнай плошчай каля трыццацi тысяч квадратаў з’явяцца ў раёне вулiцы Гурскага». Акрамя будаўнiцтва вялiкiх дамоў, на вулiцах Барадзiнскай, Сонечнай i Козыраўскай пачынаюцца работы па ўзвядзенню жылых дамоў з невялiкай колькасцю паверхаў. Там будуць знесены 70 старых дамоў. Ужо ў гэтым годзе на месцы старога жылля з’явiцца першы дом, каля якога размесцiцца некалькi школ, чатыры дзiцячыя садкi, спартыўныя пляцоўкi. Акрамя таго, да канца гэтага года заселяцца новыя кватэры ў мiкрараёнах Сухарава-4, -5, Лошыца. Паводле iнфармацыi Андрэя Галя, у наступным годзе вялiзная тэрыторыя пад будаўнiцтва будзе асвоена ў Чырвоным Бары. Зараз iнстытут «Мiнскпраект» працуе над праектамi, ажыццяўленне якiх будзе праходзiць у дзве чаргi. Усяго ж у мiкрараёне трэба пабудаваць 1 мiльён квадратных метраў жылля. Для катэгорыi грамадзян, якiя стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, кошт квадратнага метра, як i раней, разлiчваецца па каштарысу 1991 года, з улiкам iндэксацыi на сённяшнi ўзровень цэн. У 2007 годзе прагнозны iндэкс будаўнiча-мантажных работ складзе 9,8 працэнта. Штомесячнае яго павелiчэнне вытрымлiваецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года, у сувязi з ростам цэн на энерганосьбiты, кошт будаўнiцтва кватэр для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, iстотна не павял
|
|