Магчымыя замаразкi не ўяўляюць пагрозы для раннiх усходаў збожжавых
Магчымыя замаразкi нi ў якiм выпадку не спыняць ход пасяўной, а тым больш сяўбу збожжавых, падкрэслiў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль ПАЎЛОЎСКI.
«Штодзень засяваецца больш як 6 працэнтаў агульнага палетка збожжавых. Калi такiя тэмпы захаваюцца ў далейшым, то да 10 красавiка, як i планавалася, сяўба збожжавых у краiне будзе завершана», — падкрэслiў Васiль Паўлоўскi. Паколькi ў мiнулыя гады веснавымi замаразкамi больш за ўсё пашкоджвалiся пасевы на тарфянiках, у гэтым годзе Мiнсельгасхарч рэкамендаваў не сеяць збожжавыя на гэтых угоддзях або весцi сяўбу толькi ў апошнюю чаргу. З улiкам магчымых неспрыяльных умоў надвор’я, калi ў найбольш халодныя ночы тэмпература паветра панiзiцца да мiнус 2—7 градусаў, Мiнсельгасхарч рэкамендуе пачакаць з сяўбой менш холадаўстойлiвых культур, такiх як лён i цукровыя буракi. Тым больш што аптымальныя тэрмiны iх сяўбы настаюць з 5—7 красавiка. На гэтым тыднi ў гаспадаркi рэгiёнаў выязджаюць групы спецыялiстаў галiновага мiнiстэрства, каб дапамагчы кiраўнiкам на месцы прыняць правiльныя рашэннi па выбару тактыкi сяўбы ў нестандартных умовах цяперашняй пасяўной. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымыя замаразкi нi ў якiм выпадку не спыняць ход пасяўной, а тым больш сяўбу збожжавых, падкрэслiў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснiк мiнiст
|
|