Выратавалi карову
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Рагачове супрацоўнiкi МНС выратавалi карову, якая правалiлася ў склеп, i дапамаглi гаспадарам прыняць у яе роды.
Як паведамiла спецыялiст групы прапаганды Рагачоўскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях Раiса Росал, званок з незвычайнай просьбай аб дапамозе паступiў ад жыхаркi раённага цэнтра. Жанчына расказала аб тым, што яе карова, якой хутка цялiцца, выйшла з незачыненага хлява i правалiлася ў склеп. Дзяжурны каравул выехаў на выратаванне жывёлы. Калi карова была практычна гатовая да пад’ёму, у яе пачалiся роды. Выратавальнiкам давялося дапамагаць гаспадынi i ў гэтай няпростай справе. Пасля таго, як карова ацялiлася, супрацоўнiкi МНС з дапамогай лябёдкi паднялi наверх цэлымi i непашкоджанымi карову i яе цяля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рагачове супрацоўнiкi МНС выратавалi карову, якая правалiлася ў склеп, i дапамаглi гаспадарам прыняць у яе роды |
|