На Брэстчыне сёлета канфiскавана 35 тон самагону i брагi
Сяргей ПАЛIНIН
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення аховы правапарадку АУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнiк Генадзь Бахараў, з пачатку года ад насельнiцтва было атрымана 674 сiгналы аб фактах парушэння антыалкагольнага заканадаўства.
Па стану на 24 сакавiка ў заходнiм рэгiёне было выяўлена i канфiскавана каля 35 тон самагону i самагоннай брагi, а таксама сфальсiфiкаваных спiртных напояў вагой больш за 13,5 тоны. Работнiкамi мiлiцыi за гэты час было выяўлена каля 700 фактаў па незаконнай рэалiзацыi алкагольнай прадукцыi. Найбольш актыўна з самагонаварэннем вядзецца барацьба ў Пружанскiм раёне, дзе сёлета было знiшчана 5,7 тоны самагоннай вадкасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення аховы правапарадку АУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнiк Генадзь Бахараў, з пачатку года ад на
|
|