21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аловак

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Маёй унучцы шэсць гадоў. Гэтай восенню пойдзе ў школу. Магчыма, на сваю галаву я прывучыў яе да камп’ютара. Яна ўжо свабодна яго ўключае, пiша «мама», «бабуля», «дзядуля». Адкрывае гульнi i пачынае забаўляцца. Часам i нейкi «глюк» утворыць. Стараюся, каб гэтыя забавы былi не вельмi працяглымi. А сам думаю: наколькi сягнула цывiлiзацыя за зусiм непрацяглы — на адно пакаленне — тэрмiн. Я ў школу пайшоў у сем гадоў, як тое тады i належала, iшоў, зразумела ж, без нiякай падрыхтоўкi, без нiякiх дзiцячых ясляў цi садкоў. Не ўмеў нiчога, а наступства свайго школьнiцтва баяўся празмерна. Помню, ноч перад першым верасня праплакаў. Але нiчога асаблiва страшнага i не было.

Нас, першакласнiкаў, на працягу першых месяцаў вучылi толькi з дапамогай алоўка. У сшытках мы павiнны былi выводзiць нават не лiтары, а нейкiя палачкi, кручочкi. Толькi потым з’явiлiся ручкi i чарнiлiцы. З гэтым была асаблiвая праблема. Хоць чарнiлiцы — маладым людзям i слова незнаёмае — называлiся непралiвайкамi, лiлося з iх у нашы торбачкi, а потым i ў партфелi шчодра. З’явiлася пяро — такi iнструмент, працяг алоўка, якiм, макаючы ў чарнiлiцу, трэба было пiсаць. I пiсаць не проста, а з «нацiскам». Што азначаў гэты нацiск, ведае кожны з майго пакалення. От, пагаравалi мы! У сшытку з разлiнеенымi старонкамi кожны быў павiнен вывесцi пэўную колькасць лiтар. Напрыклад, лiтары «а» — дзесяць радкоў. Лiтары «б» — столькi ж. I гэта са своеасаблiвым «нацiскам», каб лiтары выводзiлiся дзе таней, а дзе таўсцей. Незабыўны ўспамiн дзяцiнства: сяджу за сталом i выводжу радкi лiтар, «з нацiскам». Напiшу старонку i нясу мацi, якая хварэе, ляжыць у ложку. Мацi правярае — i цi то хвалiць, цi бярэцца за ручнiк, каб «падправiць» маё старанне.

Гэтым пяром, жалезным, з разрэзам напалам, мы пiсалi гады цi са тры i кручкi, i лiтары, а потым i простыя словы, нават сказы, выводзiлi лiчбы, вучылiся iх складаць. I вось прыйшла пара «вутачкi» (слова рускамоўнае, але ж вучыўся я ў беларускай афiцыйна школе на рускай мове). Тут ужо стала лягчэй. Вутачка не так пырскае, ад яе сшыткi сталi больш чыстымi.

Чаму нас так навучалi? Ды, вiдаць, час патрабаваў гэтага. Зусiм недалёкiм быў перыяд, калi ўвогуле карысталiся птушынымi пёрамi. Адзiн з маiх чытачоў, выказаўшы падзяку за мае артыкулы пра простыя рэчы, параiў: не прыводзь у гэтых артыкулах цытаты з рускiх класiкаў. Я падумаў над заўвагаю. I ўсё-такi не пагадзiўся. Як бы там нi было, а выхаваныя мы, наша пакаленне, не толькi i нават не столькi на творах Купалы, Коласа ды iншых нашых класiкаў, а на творах Пушкiна, Талстога i iншых класiкаў рускай лiтаратуры. Дык што, гэта — забыць, адмежавацца? Не думаю. Добрае не павiнна забывацца, як, напэўна, i не зусiм добрае. Пушкiн свае генiяльныя творы напiсаў птушыным пяром. Талстой свае першыя творы, вiдаць, таксама. Тут не буду гаварыць канкрэтна. Як не стану сёння дакладна прыводзiць, каб не памылiцца, аўтара радкоў з харошага рускага верша:

Орлиное перо, упавшее с небес,

Послали мне иль ангел, или бес.

Нас, пiшучую брацiю, якая зарабляе сабе на хлеб прыгожым пiсьменствам, няважна якой якасцi, сёння апанавалi камп’ютары, Iнтэрнэты, электронныя пошты. Глыбока правiнцыйны чалавек, я не магу больш за тры днi пераносiць знаходжанне ў сталiцы, а калi я бяру ў рукi ручку? Толькi каб распiсацца ў ведамасцi аб атрыманнi грошай.

Але вернемся да «вутачкi». Яна панавала ў нашым школьнiцтве досыць доўга. Потым прыйшлi аўтаручкi, якiя таксама запраўлялiся чарнiлам, але былi ўжо прыкметай пэўнага наступства цывiлiзацыi. Аўтаручка ад аўтаручкi вельмi адрознiвалiся. Можна з просценькай, якая часам i пралiвала гэтае самае чарнiла табе цi ў кiшэнь, цi ў партфель, а можна i больш прыстойнай. Помнiце, са славутага фiльма «Месца сустрэчы змянiць нельга». Жыглоў тлумачыць Шарапаву: «Добры «паркер» вялiкiх грошай каштуе».

I тут з’явiлiся размовы пра «шарыкавыя» ручкi. Гэта быў ледзь не прарыў. I спачатку пiсаць шарыкавымi ручкамi ў школьных сшытках проста забаранялася. Па кошту не такiя яны былi дарагiя, былi проста вялiкiм дэфiцытам. А ручка, у якой стрыжняў некалькiх колераў! Пра гэта марылi нават настаўнiкi.

Як сам, нейкiм чынам прыгорнуты да прыгожага пiсьменства, разумею важнасць стылю гэтага самага пiсьменства. Ёсць у празаiка, паэта, драматурга, журналiста i гэтак далей найперш iдэi. Але выказванне гэтых iдэй i меркаванняў, стыль падачы iх чытачу — вельмi важны, калi не вызначальны. Стылiстыка. Але ж у старажытнай грэчаскай мове было — «сцiло», тое, чым пiсалi на навошчаных дошчачках. Гэта першы аловак. А, можа, i не першы. Нечым жа цвёрдым выпiсвалi старажытныя людзi нешта нават на глiняных i нават на каменных дошчачках. А малявалi ж на сценах, заклiкалi боствы для ўдачы пры паляваннi i простым вугальком. А была ж яшчэ i крэйда. Наўрад цi прымяняецца яна ў сучасных школах. Даўно не бываў. А, магчыма, i прымяняецца — у нас жа была класная дошка, якую з помсты цi проста насмешкi некаторыя вучнi намазвалi тлушчам i пасля гэта крэйда, «мел» па-руску, проста не пiсала.

Цяпер, зразумела, звычайны аловак убачыць цяжка. Прыйшлi фламастары, iншае канцылярскае начынне. Але гэта — менавiта канцылярскае. Нешта падкрэслiць цi выкраслiць, накласцi рэзалюцыю на дакумент, нешта выдзелiць у тэксце...

Але мастаку-графiку без алоўка не абысцiся. У iх свае алоўкi, i кожны аддае перавагу нечаму свайму. Яны ж розняцца па мяккасцi, па iншых адметнасцях. У мяне нямала сяброў, якiя маюць дачыненне да мастацтва. Сярод iх i графiкаў. Не заўсёды, але вельмi часта галоўным iнструментам у iх з’яўляецца аловак. Просценькая нiбыта рэч — а глядзiш на створаны твор i не верыш нават, што просты кавалак паперы i просты аловак могуць ператварыцца ў цуд. Некалi ў Вiцебску пасля працяглай творчай камандзiроўкi давялося заначаваць у майстэрнi скульптара, вядомага, у якога i ў Беларусi, i за яе межамi ўстаноўлена шмат вельмi адметных па сваёй выразнасцi i майстэрству работ. Прачынаюся сярод ночы — а ён стаiць каля мальберта i алоўкам накiдвае эскiз будучай скульптуры. Ну, думаю, прыхiльнiк прыгожага пiсьменства, а табе цi не трэба брацца за аловак таксама?

А ўсё-такi закончу беларускiм, «наскiм». Максiм Багдановiч... Ён у сваiх вершах дзе-нiдзе яшчэ не зусiм валодае беларускай мовай, але душа беларуская ў яго спявае суладна таму, што i сёння мы называем высокай паэзiяй.

На чыстым аркушы, прад вузенькiм акном,

Прыгожа лiтары выводзiць ён пяром...

I далей:

Парой ён спынiцца, каб лепей завастрыць

Пяро гусiнае, i гляне светла сонца...

Магчыма, я суб’ектыўны, але гэтыя радкi пра аловак цi пяро абсалютна не саступаюць iншым выказванням пра iх не толькi ў рускай, але i ў iншай паэзii ды прозе. Прыкладаў такiх можна было б прыводзiць шмат. Ды спынiмся. Сцiло, аловак, пяро, ручка — простыя рэчы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маёй унучцы шэсць гадоў. Гэтай восенню пойдзе ў школу. Магчыма, на сваю галаву я прывучыў яе да камп’ютара. Яна ўжо свабодна яго ўключае, пiша «мама»,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика