На Гомельшчыне пятая частка работнiкаў атрымлiвае зарплату ў «канвертах»
Сяргей КУРКАЧ
Па вынiках сацыяльнага апытання ў рамках акцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах «Не — зарплаце ў канверце!» выяўлена, што ў Гомельскай вобласцi каля 20 працэнтаў апытаных грамадзян атрымлiваюць зарплату ў «канвертах».
Апытанне выявiла, што механiзмам нелегальнай зарплаты ў гэтым рэгiёне больш за астатнiх карыстаюцца работадаўцы сярод iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, на долю якiх прыпадае каля 65 працэнтаў такiх выплат. Каля 35 працэнтаў заробкаў работнiкi прыватных прадпрыемстваў атрымлiваюць без афiцыйнага адлюстравання ў дакументах. Як сведчыць апытанне, 36 працэнтаў рэспандэнтаў, што атрымлiваюць зарплату ў «канверце», не ведаюць нормаў працоўнага заканадаўства, якiя вызначаюць парадак заключэння працоўных дагавораў i формы аплаты працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках сацыяльнага апытання ў рамках акцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах «Не — зарплаце ў канверце!» выяўлена, што ў Гомельскай вобласцi каля |
|