21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Павысiць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 красавiка адбылася рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм.

Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб ходзе веснавых палявых работ у краiне. На гэты час яравыя збожжавыя культуры пасеяны на 77 працэнтах запланаванай плошчы. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу завяршыць сяўбу да 10 красавiка.

Таксама Прэзiдэнту было даложана аб тым, што сельгаспрадпрыемствы Беларусi на час правядзення веснавых палявых работ забяспечаны палiвам, хiмiчнымi ўгнаеннямi ў неабходным аб’ёме. У гэтых мэтах урад аказвае неабходную падтрымку сельгасарганiзацыям.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў правесцi якасны рамонт сельгастэхнiкi з мэтай максiмальнага выкарыстання яе рэсурсу для палявых работ.

Сяргей Сiдорскi таксама праiнфармаваў Прэзiдэнта аб папярэднiх вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны ў першым квартале 2007 года. Прырост ВУП у студзенi—сакавiку гэтага года чакаецца на ўзроўнi 8,3—8,5 працэнта да аналагiчнага перыяду 2006 года, што адпавядае прагнознаму паказчыку. Аб’ём прамысловай вытворчасцi ў першым квартале гэтага года ў параўнаннi са студзенем—сакавiком 2006 года павялiчыўся на 9 працэнтаў. Крыху горш працавалi прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» з-за праблем са збытам беларускага цукру. Прэм’ер-мiнiстр далажыў кiраўнiку дзяржавы, што ўрад i мясцовыя органы ўлады актыўна працуюць над выкананнем праграмы энергазберажэння ў краiне. Паводле папярэднiх даных, у першым квартале 2007 года энергаёмiстасць ВУП знiжана на 16—17 працэнтаў да ўзроўню студзеня—сакавiка мiнулага года. Гэта высокi паказчык, ён сведчыць аб тым, што ўсе прадпрыемствы краiны актыўна працуюць над скарачэннем энергазатрат. Рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi ў студзенi—сакавiку гэтага года склалася на ўзроўнi 11—12 працэнтаў.

Фармiраванне даходнай часткi бюджэту iдзе ў адпаведнасцi з запланаванымi тэмпамi, своечасова фiнансуюцца бюджэтныя расходы.

Аб’ём iнвестыцый у асноўны капiтал за гэты перыяд узрос на 25 працэнтаў у параўнаннi з першым кварталам 2006 года. Знешнегандлёвы абарот Беларусi ў студзенi—сакавiку павялiчыўся на 15 працэнтаў да аналагiчнага перыяду мiнулага года. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, папярэднiя даныя сведчаць аб тым, што планы па ўводу ў эксплуатацыю ў рэспублiцы ў першым квартале 1 млн кв.м жылля таксама будуць выкананы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 красавiка адбылася рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика