Прэміі — таленавітай моладзі
Пытаннi дзяржаўнай падтрымкi таленавiтай моладзi будуць разгледжаны на веснавой сесii парламента Беларусi. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiр Канаплёў. Учора ён прыняў удзел ва ўрачыстай цырымонii ўручэння штогадовых прэмiй Гомельскага аблвыканкама таленавiтай моладзi рэгiёна.
«На веснавой сесii мы разглядаем шэраг законапраектаў, якiя датычацца сацыяльнага блока пытанняў, у тым лiку па падтрымцы таленавiтай моладзi», — сказаў Уладзiмiр Канаплёў. Ён адзначыў, што дзяржава надае вялiкую ўвагу падтрымцы таленавiтай моладзi, выдзяляюцца значныя грашовыя сродкi. Напрыклад, у Мiнску працуе шэраг спецыялiзаваных школ, куды таленавiтыя дзецi могуць прыехаць з абласных цэнтраў, атрымаць месца для жыхарства i прадоўжыць навучанне, удасканальваючы свае здольнасцi. Паводле слоў Уладзiмiра Канаплёва, шмат робiцца i ў рэгiёнах краiны па стварэнню ўмоў для развiцця здольнасцяў таленавiтых дзяцей. Выступаючы пасля канцэрта маладых лаўрэатаў, старшыня Палаты прадстаўнiкоў паведамiў, што «ў канцы красавiка гэтыя таленавiтыя хлопчыкi i дзяўчынкi таксама атрымаюць парламенцкую прэмiю».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi дзяржаўнай падтрымкi таленавiтай моладзi будуць разгледжаны на веснавой сесii парламента Беларусi. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА стар |
|