Прыкметы карупцыi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Канферэнц-зала У Беларусi налiчваецца 14 саставаў злачынстваўУчора адбылася антыкарупцыйная каардынацыйная нарада кiраўнiкоў праваахоўных органаў Беларусi. Як адзначыў iнiцыятар гэтай сустрэчы «сiлавiкоў», Генеральны пракурор краiны Пётр Мiклашэвiч, на нарадзе быў вызначаны пералiк карупцыйных злачынстваў, абмеркаваны канкрэтныя захады па iх выкараненню i прадухiленню. У прыватнасцi, паводле слоў генпракурора, зараз налiчваецца 14 саставаў злачынстваў, якiя маюць «карупцыйныя прыкметы». Найперш гэта хабарнiцтва, крадзяжы шляхам злоўжывання паўнамоцтвамi i iншыя службовыя злачынствы. Дарэчы, адказваючы на пытанне аглядальнiка «Звязды», Пётр Мiклашэвiч адзначыў, што сёлета назiраецца станоўчая тэндэнцыя змяншэння колькасцi карупцыйных злачынстваў. Прычым, паводле слоў ген- пракурора, прыкладна трэць такiх парушэнняў закона складаюць службовыя падлогi, якiя не ўяўляюць вялiкай небяспекi для грамадства. Тым не менш удзельнiкi нарады прыйшлi да высновы аб неабходнасцi актывiзаваць наступ на карупцыю. Кiраўнiкi пракуратуры, МУС i КДБ дамовiлiся стварыць адзiны банк звестак аб карупцыйных злачынствах. У гэтай электроннай базе будзе iнфармацыя аб усiх злачынствах i адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якiя маюць прыкметы карупцыi. Паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, гэта дасць магчымасць рабiць грунтоўны аналiз карупцыйных з’яў у грамадстве i прымаць эфектыўныя меры па iх выкараненню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi налiчваецца 14 саставаў злачынстваў |
|