Праблема: птушкі «акупавалі» трубы на даху...
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Сям’я, што пражывае ў двухпавярховым прыватным доме на тэрыторыі Ждановіцкага сельскага Савета, сутыкнулася з наступнай праблемай. На даху іх жылля маецца некалькі труб, у тым ліку дзве з іх — вентыляцыйныя, ад катла ацяплення. На трубах маюцца спецыяльныя прыстасаванні, каб гасіць іскры. Паміж прыстасаваннямі і трубамі зусім невялікая адлегласць, але гэтага аказалася дастаткова, каб прывабіць птушак.— Літаральна штодня даводзіцца іх ганяць, аднак усё дарэмна. Імкнучыся зрабіць на трубах гнёзды, яны бесперапынна носяць рознае галлё, смецце, якое, зразумела, правальваецца ўніз. Ёсць рызыка, што выцяжка заб’ецца, і прадукты гарэння пойдуць у памяшканне. Самастойна выправіць сітуацыю — абгарнуць трубы металічнай сеткай — мы не можам, бо спыняе вялікая вышыня. Падкажыце, можа, якія арганізацыі на платнай аснове аказваюць фізічным асобам паслугі па такіх работах? Месца, каб на ўчастак магла заехаць спецтэхніка, ёсць, — прасілі заяўнікі. У пошуках адказу мы першай справай звязаліся са спецыялістамі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС (можна яшчэ было звярнуцца ў абласное ўпраўленне). Як патлумачылі ў яго фінансава-эканамічным аддзеле, ёсць пэўны пералік работ на вышыні, які на платнай аснове работнікі МНС могуць выконваць у тым ліку і для фізічных асобаў. Каб скарыстацца такімі паслугамі, жадаючым трэба пісьмова звярнуцца на імя начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення. Праўда, папярэдзілі нас, кошт паслугі для грамадзян можа быць крыху дарагаватым. Канчатковы кошт могуць вызначыць спецыялісты толькі на месцы, але прыкладна трэба зыходзіць з разліку: каля 100 тысяч рублёў за гадзіну працы каленчатага пад’ёмніка або аўталесвіцы. Плюс кошт прабегу спецтэхнікі да месца прызначэння. На ўсялякі выпадак мы звярнуліся яшчэ ў некалькі арганізацый, якія маюць на ўзбраенні пад’ёмнікі-вышкі. Але, напрыклад, спецыялісты «Мінгарсвятла» і «Мінгар....» адказалі, што такія паслугі насельніцтву іх арганізацыі не аказваюць. Тэхніка, канешне, ёсць. Няма спецыяльна абучаных людзей, якія маглі б выконваць падобнага кшталту работу. Па гэтай жа прычыне нам адмовілі і ў «Мінскзелянбудзе» — арганізацыі, што займаецца, у прыватнасці, абрэзкай дрэў. P.S. Патрэбныя чытачам паслугі быццам бы аказваюць на платнай аснове раённыя камунальнікі. Праўда, на дадзены момант патрэбная тэхніка, што мелася ў арганізацыі, знаходзілася ў рамонце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я, што пражывае ў двухпавярховым прыватным доме на тэрыторыі Ждановіцкага сельскага Савета, сутыкнулася з наступнай праблемай |
|