Паперы — ёсць, бардзюра — нямаЛiст у нумар Ведаю: у рэдакцыю людзi пiшуць тады, калi не могуць маўчаць. Вось, як мы...Майму мужу 80 гадоў, ён iнвалiд трэцяй групы i былы вязень. Ёсць у мяне i брат. Таксама iнвалiд, трэба i яго даглядаць. А тут на нашай вулiцы капiтальны рамонт зрабiлi, пасля якога ўся вада цячэ ў гарод. Як дождж, як вясна, так i стой з рыдлёўкай, капай канавы. А сiлы ж ужо не тыя... «У курсе» нашай бяды ўсё начальства з ДКУП «Арыён» — i выконваючы абавязкi дырэктара, i сам дырэктар, i галоўны iнжынер... Узрадавалi нас, паведамiлi, што ў другiм квартале 2006 года каля дома «будет произведена установка бордюра». Ды толку — паперы ёсць, а бардзюра таго дагэтуль няма. Муж 29 сакавiка паехаў на прадпрыемства, каб папытацца, калi будзе, чаму нiчога не зроблена. Не скажу — назаўтра камiсiю прыслалi. Мяне дома не было (брату лекi вазiла). Дык яны мужу сказалi, што нiчога не рабiлi i рабiць не будуць — грошай няма. Горш за тое, нас жа яшчэ i... аштрафуюць, калi не будзем уздоўж свайго плоту канаву капаць, адводзiць ваду ад дарогi. Муж напалохаўся, узяў рыдлёўку. Пакуль я прыехала, накапаўся так, — ледзь жывы быў... Вось якi ў нас тут парадак. Дакладней — нiякага. Марыя Ягораўна АНТАНЕВIЧ, г. Орша. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ведаю: у рэдакцыю людзi пiшуць тады, калi не могуць маўчаць. Вось, як мы... |
|