21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Аквадзiў» — здароўе ў кожнай кроплi вады

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Малiнаўшчызненскi спiрта-гарэлачны завод» пашырае выпуск новай прадукцыi — мiнеральнай i пiтной вады пад назвай «Аквадзiў».

«Аквадзiў» — новая мiнералка вядомай маркi

Вам гэта назва нешта нагадвае? I не дзiўна. З якаснымi i папулярнымi напоямi брэнда «Аквадзiў» даўно знаёмы сотнi тысяч жыхароў Беларусi i краiн блiзкага i далёкага замежжа. Новы «Аквадзiў» — гэта натуральная мiнеральная i пiтная вада. Калi казаць дакладней, то спажыўцу прапаноўваецца вада малой мiнералiзацыi. А калi быць яшчэ больш дакладным, то гэта мiнеральная лячэбна-сталовая вада. Яна валодае арыгiнальным i прыемным смакам, выдатна наталяе смагу ў спякотны дзень, мае лячэбныя вартасцi.

Меркаванне экспертаў

(З заключэння Беларускага дзяржаўнага навукова-даследчага iнстытута неўралогii, нейрахiрургii i фiзiятэрапii.)

Гэтая мiнеральная вада лячэбна-сталовая, можа выкарыстоўвацца ў якасцi сталовага напою i па прызначэнню ўрача пры наступных захворваннях:

 хранiчныя гастрыты з нармальнай i панiжанай сакраторнай функцыямi страўнiка;

 хранiчныя калiты i энтэракалiты;

 хранiчныя захворваннi печанi i жоўцевыдзяляльных шляхоў (гепатыты, халецыстыты, жоўцекамянёвая хвароба);

 постхалецыстэкматычны сiндром;

 хранiчныя панкрэатыты;

 хваробы абмену рэчываў (цукровы дыябет, атлусценне, падагра, мочакiслы дыятэз, аксалурыя);

 хранiчныя захворваннi мочавыдзяляльных шляхоў, мочакамянёвая хвароба;

 з улiкам недахопу фтору — для прафiлактыкi захворванняў зубоў i касцявой тканкi.

Адбор проб зроблены на глыбiнi 353,0—366,0 метра з мінеральнай крыніцы прыбалтыйскага артэзіянскага басейна, багатага на карысныя для здароўя чалавека хларыдныя натрыева-кальцыявыя воды (крыніца Малінаўшчызна).

Вада Дзiвы

Слова «Аквадзiў» прыйшло на Беларусь з Заходняй Еўропы ў сярэднявеччы. Яно мае лацiнскiя каранi: «aqua» — вада, «divino» — натхненне. На старажытнай Беларусi «Аквадзiў» яшчэ называлi «Вадой Дзiвы». Пра карысныя ўласцiвасцi гэтай вады хадзiла шмат паданняў i легенд.

Са старадаўнiх крынiц

Мiнеральная i пiтная вада ў Малiнаўшчызне дабываецца з тых жа крынiц i свiдравiн, што i амаль два стагоддзi таму для патрэб тутэйшай гарэлачнай вытворчасцi. Дарэчы, яе прадукцыя да рэвалюцыi карысталася вялiкiм попытам у царскай Расiйскай Iмперыi i далёка за яе межамi. Дастаткова нагадаць наступны факт. Спецыялiсты завода адшукалi ў архiвах звесткi аб тым, што ў 1901 годзе на прадстаўнiчай выстаўцы ў Мiнску, якая была прысвечана 25-годдзю з дня стварэння Мiнскага таварыства сельскай гаспадаркi, прадукцыя з Малiнаўшчызны была ўзнагароджана залатымi медалямi. У ёй удзельнiчалi прадстаўнiкi Кiеўскай, Магiлёўскай, Ковельскай, Вiленскай, Валынскай i шэрагу iншых губерняў Расiйскай Iмперыi. Па сённяшнiх мерках, для параўнання, гэта буйная мiжнародная выстаўка з шырокiм колам удзельнiкаў.

Свае ўзнагароды малiнаўшчызненскiя майстры атрымалi ў многiм дзякуючы ўласцiвасцям мясцовай вады. Нагадаем, што яе выдатныя смакавыя якасцi высока цанiлi прадстаўнiкi славутага шляхецкага роду Радзiвiлаў-Агiнскiх. А ў народзе казалi: няма смачнейшай вадзiцы, чым з малiнаўшчызненскай крынiцы. Такiм чынам, невыпадкова ў 1880 годзе нашчадкамi Радзiвiлаў-Агiнскiх (пасёлак Малiнаўшчызна ўваходзiў у Вiленскi павет Вiленскай губернi) быў заснаваны завод, якi выпускаў розныя напоi. Яго прадукцыя карысталася попытам нават у Аўстрыi, Iталii i iншых краiнах. А, як вядома, якасць напою ў значнай ступенi залежыць ад вады.

Канкурэнтаздольны прадукт

Некалькi гадоў таму па просьбе кiраўнiцтва завода ў Германii зрабiлi аналiз вады з малiнанаўшчызненскiх крынiц. Лабараторныя даследаваннi нямецкiх спецыялiстаў засведчылi высокiя якасныя паказчыкi вады. Немцы тады выказалi здзiўленне: чаму вы яе не разлiваеце ў бутэлькi i не пускаеце ў продаж? Такiм чынам, у Малiнаўшчызне мелi амаль што гатовы канкурэнтаздольны прадукт.

Запусцiць яго вытворчасць не дазваляла маштабная рэканструкцыя завода: поўнае пераабсталяванне вытворчых памяшканняў, стварэнне сучаснай iнфраструктуры. Паралельна з рэканструкцыяй актыўна iшоў працэс засваення новых назваў прадукцыi. Зразумела, усе сродкi i сiлы былi скiраваны на выкананне гэтых першачарговых задач. Выпуск жа вады пакуль заставаўся ў планах. I вось цяпер на заводзе вырашылi прадоўжыць засваенне мясцовых падземных багаццяў i наладзiць серыйную вытворчасць мiнералкi i пiтной вады. Назвалi яе «Аквадзiў».

Па сучасных тэхналогiях

Эканамiчная мэтазгоднасць выпуску мiнеральнай вады была вiдавочнай, i заснавальнiкi прадпрыемства без ваганняў выдзелiлi значныя сродкi на закуп сучаснага абсталявання, набыццё прыгожай шклатары, распрацоўку i друкаванне па еўрапейскiх стандартах этыкеткi i iнш.

У Малiнаўшчызну з Iталii даставiлi ўнiверсальную лiнiю па разлiву вады вытворчасцi вядучай у гэтай галiне фiрмы «Берталазо». На гэтай лiнii можна разлiваць як газiраваную i звычайную пiтную ваду, так i iншыя напоi. Яна абсталявана ўнiверсальнымi фiльтрамi для ачысткi вады, якiя ўвасабляюць апошнiя дасягненнi тэхнiкi. Напрыклад, амерыканскiя фiльтры пазбаўляюць ваду ад празмернага ўтрымання жалеза, iншых металаў. Карацей кажучы, на выхадзе вада валодае ўсiмi неабходнымi ўласцiвасцямi i адпавядае ўсiм патрабаванням, якiя сёння прад’яўляюцца ў цывiлiзаваных краiнах да мiнеральнай i пiтной вады.

У Малiнаўшчызне пiтная вада праходзiць працэс азанiравання. Гэта дазваляе не толькi знiшчаць непажаданыя бактэрыi, але i абагачаць ваду кiслародам, што моцна наблiжае яе па якасных параметрах да крынiчнай вады.

Перавагi пiтной вады

На заводзе лiчаць выпуск пiтной вады вельмi перспектыўным накiрункам.

— У нас празмерна захапляюцца мiнеральнай вадой. Не кожнаму адна i тая ж мiнералка можа быць у аднолькавай ступенi карыснай. Ды i перанасычэнне арганiзма нават здаровага чалавека мiнераламi таксама не на карысць яму. Невыпадкова ў цывiлiзаваных краiнах, дзе насельнiцтва ўважлiва ставiцца да ўжывання прадуктаў харчавання, усё больш папулярнай становiцца пiтная вада не з крана, як у нас, а набытая ў магазiне. Вiдаў i назваў гэтай прадукцыi там выпускаецца шмат, i кожны можа выбраць сабе па густу якасную пiтную ваду, гаворыць генеральны дырэктар СТАА Малiнаўшчызненскi спiрта-гарэлачны завод «Аквадзiў» Алег РЫМАШЭЎСКI.

Таму на прадпрыемстве хутка пачнуць выпуск пiтной вады ў 5- i 19-лiтровых ёмiстасцях, якiя зручна браць у дарогу, выкарыстоўваць у офiсах i г. д.

На ўсе выпадкi жыцця

Сёння ў развiтых краiнах усё менш п’юць ваду з пластмасавага посуду. Там гэта ўжо пройдзены этап. Цяпер за мяжой якасная мiнеральная цi пiтная вада разлiваецца пераважна ў шкляныя бутэлькi. Бо чалавецтва яшчэ не знайшло больш экалагiчна чыстага посуду, чым шкло. Таму ў Малiнаўшчызне вырашылi таксама разлiваць ваду ў бутэлькi са шкла. Iншымi словамi, не адстваць ад Еўропы.

Гэтая прыгожая бутэлька з зялёнага шкла знешне выглядае i адпавядае еўрапейскiм стандартам, яна ўпрыгожыць вяселле, юбiлей, дзелавую вячэру, прэзентацыю, афiцыйны прыём. Яна — на ўсе выпадкi жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Малiнаўшчызненскi спiрта-гарэлачны завод» пашырае выпуск новай прадукцыi — мiнеральнай i пiтной вады пад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика