21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыступка да майстэрства

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

У Барысаве адкрыўся абласны музей прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi

Гiсторыя прафесiйна-тэхнiчнай падрыхтоўкi налiчвае больш чым стагоддзе. У Беларусi першая такая навучальная ўстанова з’явiлася на Магiлёўшчыне — у 1872 годзе ў Горках на базе мясцовага механiчнага завода адкрылася рамеснае вучылiшча. У Мiнскай вобласцi ў 1878-м пачала працаваць Мар’iнагорская сельскагаспадарчая школа. Яе прынята лiчыць «першай ластаўкай» прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi цэнтральнага рэгiёна.

У пачатку мiнулага стагоддзя (у 1907 г.) адкрылася Ракаўская нiжэйшая прафесiйная школа. На той час на Мiншчыне самае буйное рамеснае аддзяленне было пры Слуцкай школе. Сiстэма iмклiва развiвалася — у 1910 годзе ў Беларусi працавала 25 прафесiйных навучальных устаноў, дзе займалiся больш чым 1,5 тысячы навучэнцаў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi, у вераснi 1920-га, было створана Галоўнае ўпраўленне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi Наркам-асветы БССР. На працягу 1920-х гадоў ствараюцца школы заводска-фабрычнага вучнёўства. На Мiншчыне першай установай такога тыпу стала Барысаўская лесаэксплуатацыйная школа. У перадваенны перыяд адкрылiся Смiлавiцкае ПТВ № 203, а таксама Свiрскае ПТВ № 207 i Свiрская школа механiзацыi сельскай гаспадаркi.

Амаль адразу пасля вызвалення Беларусi, у лiстападзе 1944-га, пачала працаваць Смалявiцкая школа механiзацыi сельскай гаспадаркi. Сярод найбольш адметных устаноў, што адкрылiся ў пасляваенны перыяд, — Слуцкая школа майстроў сыраробства i масларобства, якая прыняла першых вучняў у 1948 г. Цiкава, што развiццё сiстэмы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi заўсёды развiвалася ў адпаведнасцi з запатрабаваннямi народнай гаспадаркi. Напрыклад, у 60—70-я гады мiнулага стагоддзя ў Беларусi актыўна пачалi стварацца навучальныя ўстановы, якiя рыхтавалi высокаквалiфiкаваныя кадры для машынабудавання — адразу некалькi такiх вучылiшчаў тады адкрылiся ў Барысаве.

У буйным прамысловым цэнтры запатрабаваныя спецыялiсты самых розных прафесiй. Пад адпаведны заказ i скiравана сiстэма адукацыi, «сцежку ў жыццё» можна выбраць асэнсавана, а пасля заканчэння навучальнай установы знайсцi прымяненне сваiм ведам. Прычым у Барысаве зараз ёсць магчымасць даведацца не толькi пра цiкавыя гiстарычныя факты, а i лiтаральна пра ўсе спецыяльнасцi i квалiфiкацыi, якiя можна набыць у сталiчным рэгiёне, — днямi ў мясцовым дзяржаўным каледжы адкрыўся першы абласны музей прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Яго экспазiцыя зараз налiчвае больш чым 300 экспанатаў (усяго iх у фондзе каля 600), iнтарэс да яе вялiкi.

— Многае тут створана рукамi дзяцей — шыкоўныя нацыянальныя строi, мастацкiя вырабы, — кажа кiраўнiк музея Вольга Голуб. — Шмат гiстарычных дакументаў, цiкавых рэчаў. Музей адкрыты для ўсiх, у першую чаргу мы чакаем школьнiкаў, яны могуць выбраць справу свайго жыцця — на стэндах змешчана падрабязная iнфармацыя пра ўсе ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi Мiнскай вобласцi. Спалучэнне гiсторыi i сучаснасцi — вельмi ўдалая, на мой погляд, форма, яна дазваляе дзецям вызначыць мэту, да якой яны будуць пасля iмкнуцца.

...Юля Падвойская — выпускнiца Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, яна вучыцца ў эксперыментальнай групе, набыла прафесiю прадаўца нехарчовых тавараў, прадпрымальнiка. Сваю ўстанову лiчыць прэстыжнай: як кажа дзяўчына, лепш набыць запатрабаваную прафесiю, чым з прыгожымi «коркамi» сядзець без працы i ўсялякiх перспектыў уладкавацца. «Мы знойдзем сваё працоўнае месца, — упэўнена Юля, — бо попыт на такiх спецыялiстаў вялiкi». Канстанцiн Максiмавiч Ясiнскi — самы сапраўдны ветэран прафтэхадукацыi, больш чым 20 гадоў ён адпрацаваў ў Барысаўскiм ПТВ-121, выкладаў тут грамадскiя дысцыплiны. Негледзячы на свой узрост (Ясiнскаму як-нiяк 72 гады), выглядае малайцом — усмешлiвы, падцягнуты. «Кожны дзень сустракаю вельмi многа сваiх былых вучняў, — кажа Канстанцiн Максiмавiч, — размовы з iмi для мяне як сапраўдны «элiксiр маладосцi». Аляксандр Мардасаў цяпер выкладае ў Барысаўскiм дзяржаўным каледжы эканамiчныя дысцыплiны. У свае 26 гадоў ён мае дзве вышэйшыя адукацыi — эканамiчную i юрыдычную. У 2005-м Мардасаў удзельнiчаў у конкурсе «Майстар года», па вобласцi ён заняў першае месца, а на рэспублiканскiм этапе перамог у намiнацыi «Iнiцыятыва i творчасць». Пiша навуковыя артыкулы — зараз займаецца тэмай усталявання камунiкацыйных сувязяў у нестандартных сiтуацыях. Вось такi выкладчык. У свой час Аляксандр скончыў Барысаўскае ПТВ-85, дзе атрымаў прафесiю кухара-кандытара, пасля чаго тры гады адпрацаваў загадчыкам аднаго з гарадскiх рэстаранаў.

Усе мае суразмоўцы (кожны па-свойму) у той цi iншы час прайшлi сваю прыступку ў майстэрства i зрабiлi крок у «вялiкае жыццё». Варыянтаў для атрымання «сваёй» прафесii сёння шмат — у сталiчнай вобласцi праводзiцца падрыхтоўка па 42 вучэбных спецыяльнасцях i 90 квалiфiкацыях. Швейнай справе навучаць у 9 установах, гандлёвай — у 12. Па спецыяльнасцi «грамадскае харчаванне» можна набыць квалiфiкацыю пекара, кандытара, афiцыянта, кухара, буфетчыка i нават бармэна. Пры жаданнi можна набыць прафесiю аўтамабiльнага, будаўнiчага альбо сельскагаспадарчага профiлю. Як бачым, адукацыйных прапаноў на Мiншчыне шмат, многiя з выпускнiкоў iх выкарыстоўваюць.

— Зараз у навучальных установах прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi вобласцi займаецца 16 тысяч навучэнцаў, — адзначае начальнiк упраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама Таiса Данiлевiч. — Штогод мы выпускаем каля 6 тысяч маладых спецыялiстаў для розных галiн народнай гаспадаркi, яны запатрабаваныя на рынку працы. Усё навучанне павiнна быць скiравана на канчатковы вынiк — працаўладкаванне выпускнiка, кожны з iх павiнен знайсцi годнае месца ў жыццi. Для гэтага неабходна падрыхтаваць канкурэнтаздольнага, высокаквалiфiкаванага спецыялiста. Для гэтага зараз на Мiншчыне створаны ўсе належныя ўмовы. На развiццё сiстэмы прафiсiйна-тэхнiчнай адукацыi накiроўваюцца значныя сродкi — летась на гэтыя патрэбы было выдзелена 48 мiльярдаў рублёў. Гэтыя выдаткi цалкам апраўданыя, паколькi мы цудоўна разумеем, што ўсе такiя ўкладаннi — сапраўдныя iнвестыцыi ў будучыню.


Мiнск—Барысаў—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Барысаве адкрыўся абласны музей прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика