21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Электронны адрас для класнага кiраўнiка

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Неўзабаве ўсе школы Беларусi будуць мець доступ у Iнтэрнэт

— Сiтуацыя з Iнтэрнэтам у школах мяняецца вельмi iмклiва. Лiтаральна два гады таму доступ у глабальную iнфармацыйную сетку мелi толькi 10—12 працэнтаў усiх беларускiх школ. Сёння 56 працэнтаў школ мае доступ у Iнтэрнэт, з iх прыкладна 72 працэнты гарадскiх i 47 сельскiх, — расказаў на прэс-канферэнцыi, прысвечанай праблемам iнфарматызацыi сiстэмы адукацыi, дырэктар Галоўнага iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiкалай ЛIСТАПАД. — Такiя тэмпы дазваляюць прагназаваць, што ў блiжэйшай будучынi ўсе школы атрымаюць магчымасць доступу ў Iнтэрнэт.

Гэтыя словы Мiкалая Лiстапада можна перакласцi так: на нашых з вамi вачах школа ў звыклым для нас разуменнi цалкам зменiцца: стануць iншымi класы — з iнтэрактыўнымi дошкамi, стануць iншымi падручнiкi — з электроннай падтрымкай, стануць iншымi настаўнiкi — з мышкай у руках замест указкi, стануць iншымi зносiны памiж бацькамi i настаўнiкамi — з дапамогай электроннай пошты замест запiсаў у дзённiку... Цiкава, цi зменiмся мы i нашы дзецi?

Распрацоўшчыкi дзяржаўнай праграмы «Комплексная iнфарматызацыя сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады» ўпэўнены, што ў вынiку зменiцца да лепшага ўсё грамадства. Бо дзецi, якiя з дапамогай камп’ютарнай анiмацыi зразумеюць тыя тэмы матэматыкi i фiзiкi, у якiх так i не разабралiся iх бацькi, калi вырастуць, здолеюць стварыць i эканомiку, пра якую мы толькi марым.

Усе перадумовы сёння ўжо iснуюць. Амаль што ў кожнай беларускай школе ёсць камп’ютарныя класы. Адстае Брэсцкая вобласць: там камп’ютарнай тэхнiкай не забяспечаны яшчэ 8 працэнтаў школ. Больш за тое, у абсалютнай большасцi выпадкаў камп’ютары стаяць сучасныя. На Мiншчыне i Гродзеншчыне — амаль што ўсё. На жаль, на Магiлёўшчыне дзецi часцей вымушаны карыстацца маральна састарэлай тэхнiкай, асаблiва ў сельскiх школах. У некаторых школах можна яшчэ сустрэць нават машыны «Карвет», якiя прыгодны хiба толькi для палеанталагiчных музеяў электронiкi. Тым не менш, сацыяльны стандарт, якi прадугледжвае, што на адзiн сучасны камп’ютар павiнна прыходзiцца не больш за 30 вучняў, сёлета быў выкананы. Iншая справа, цi не састарэў сам сацыяльны стандарт?

Бо практыка паказвае, што, калi камп’ютар у школе — не проста мэбля i ахвяра выканання iнструкцыi, а актыўны iнструмент у навучаннi дзяцей, то аднаго, цi нават двух камп’ютарных класаў недастаткова. Бо яго актыўна могуць выкарыстоўваць i настаўнiкi пачатковай школы, i прадметнiкi, i даследчыкi, i школьнае кiраўнiцтва, i псiхолагi, i выхавальнiкi...

Наконт Iнтэрнэта. Ёсць доступ i ёсць доступ, кажуць знаўцы. Гэта значыць, што па выдзеленай лiнii — нармальны, паўнацэнны Iнтэрнэт — сёння мае толькi 6 працэнтаў беларускiх школ. Астатнiя — зноў жа, хутчэй для справаздач, чым для справы. Доступ у Iнтэрнэт — занадта дарагое задавальненне для многiх школ. Сiтуацыя пачала мяняцца ў лепшы бок пасля ўвядзення Тэлекомам «Школьнага тарыфу» — гэта дастаткова танны доступ па даволi хуткаму каналу сувязi, запэўнiў сп. М. Лiстапад. Яшчэ адна прычына, з-за якой большасць школ не забяспечаны выхадам у глабальную сетку, тэхнiчная — няякасныя каналы сувязi. Аднак i тут намячаецца прарыў. З увядзеннем тэхналогii АDSL, якая дазваляе выкарыстоўваць тэлефон адначасова для перадачы i голасу, i даных, i пры гэтым застаецца свабодным тэлефонны нумар, сiтуацыя пачала мяняцца. Магчымасць такога доступу зараз мае практычна кожная школа.

Папярэдняя Праграма iнфарматызацыi сiстэмы адукацыi доўжылася 8 гадоў i летась завяршылася. Яе мэта была дасягнутая — створаны тэхнiчная iнфраструктура, у невялiкiм аб’ёме — праграмнае забеспячэнне i лакальныя сеткi. Iншымi словамi — усе ўмовы для сапраўднай iнфарматызацыi.

1 сакавiка 2007 года падпiсана пастанова Савета Мiнiстраў № 265 «Аб зацвярджэннi праграмы «Комплексная iнфарматызацыя сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады». Сутнасць новай праграмы — напаўненне створанай iнфраструктуры зместам. Размова iдзе пра так званы кантэнт (ад анг. сontent — змест): стварэнне i аб’яднанне iнфармацыйных рэсурсаў, стварэнне ўмоў для iх выкарыстання i стварэнне адзiнага адукацыйнага асяроддзя.

У праграме вылучаны 6 асноўных напрамкаў. Першы — распрацоўка i ўкараненне нацыянальных iнфармацыйных адукацыйных рэсурсаў, электронных сродкаў навучання i галiновых сiстэм кiравання. Гэта значыць, што кожны настаўнiк-прадметнiк зможа выкарыстоўваць на сваiх уроках патрэбныя яму камп’ютарныя праграмы па выкладанню той цi iншай тэмы, i праграмы гэтыя будуць не расiйскiя (як было звычайна дагэтуль), а менавiта беларускiя, якiя адпавядаюць нашым падручнiкам. Тое ж датычыцца i работы кiраўнiкоў усiх звёнаў.

Другi напрамак — iнтэграцыя ўстаноў i органаў кiравання сiстэмы адукацыi ў адзiнае галiновае iнфармацыйнае асяроддзе. Гэта значыць, што да 2010 года 85 працэнтаў усiх беларускiх школ будуць мець магчымасць абмену iнфармацыяй памiж сабой i доступу ў сетку Iнтэрнэт.

Трэцi напрамак — iнфраструктурны. Праблема абнаўлення парка камп’ютарнай тэхнiкi застаецца актуальнай. Паводле статыстыкi, за год маральна старэе прыкладна 60 працэнтаў камп’ютараў. Гэта значыць, што праз чатыры-пяць гадоў мы павiнны будзем замянiць у школах усе камп’ютары. У школах, дзе колькасць вучняў больш за 640, павiнны быць адкрыты дадатковыя камп’ютарныя класы. Пад тэхнiкай маюцца на ўвазе не толькi камп’ютары, але i праекцыйнае абсталяванне, iнтэрактыўныя дошкi, камунiкацыйнае абсталяванне для стварэння лакальных сетак i забеспячэння доступу ў Iнтэрнэт.

Чацвёрты накiрунак — развiццё сiстэмы падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў. Справа ў тым, што сёння кожны настаўнiк абавязаны павышаць сваю квалiфiкацыю раз у пяць гадоў, але гэтага недастаткова для iнфармацыйных тэхналогiй, якiя развiваюцца вельмi хутка. Таму вырашана рыхтаваць у Галоўным iнфармацыйна-аналiтычным цэнтры, у Акадэмii паслядыпломнай адукацыi прадстаўнiкоў раёнаў — так званых цьютэраў, якiя потым будуць раз’язджаць па школах i знаёмiць з усiм новым сваiх калег.

Два наступныя напрамкi — прававое i навукова-метадычнае забеспячэнне iнфарматызацыi адукацыi.

— На жаль, да сёння мы не маем сур’ёзных распрацовак беларускiх навукоўцаў, якiя звязаныя з iнфарматызацыяй сiстэмы адукацыi, — заўважыў Мiкалай Лiстапад. — У нас няма нiводнага доктара педагагiчных навук, якi абараняўся б у гэтай галiне. Няма такой навуковай школы альбо прызнанага вучонага. Так склалася з-за таго, што мы да пэўнага часу карысталiся распрацоўкамi расiйскiх вучоных. Але цяпер маем вострую патрэбу ў нацыянальных распрацоўках.

Два месяцы таму пры Нацыянальным iнстытуце адукацыi была створана лабараторыя «Электронныя адукацыйныя рэсурсы», якая будзе займацца распрацоўкай адукацыйных праграм для беларускiх школьнiкаў.

Кiраўнiк лабараторыi Сяргей Сяргееў з дапамогай праектара прадэманстраваў журналiстам, чым сапраўдны праграмны прадукт адрознiваецца ад электроннага варыянта падручнiка. Гэта калi ты не проста бачыш схему ўстройства атамнай, напрыклад, станцыi, але i можаш зазiрнуць унутр кожнай складовай, прычым камп’ютар адразу табе патлумачыць: што для чаго, чаму, куды i адкуль. Так што чарговы выбух будзе проста немагчымым. Так, зрэшты, упэўнiваюць тыя, чыю мову («цьютэры», «кантэнт» i г.д.) сённяшнiя дзецi разумеюць лепш за многiх школьных настаўнiкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неўзабаве ўсе школы Беларусi будуць мець доступ у Iнтэрнэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика