Якiм будзе Вялiкдзень?
БЕЛТА
Надвор’е ў Беларусi вызначае магутны цыклон, якi ўтварыўся над Баранцавым морам i нясе халоднае арктычнае паветра. Таму ў гэтыя выхадныя днi будзе холадна, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
У суботу ўдзень чакаецца кароткачасовы мокры снег. Вецер заходнi з пераходам на паўночна-заходнi. Да сярэдзiны дня паветра прагрэецца да 3—9 градусаў цяпла. Характар надвор’я не зменiцца i ў нядзелю, 8 красавiка. Чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпературны фон не зменiцца i ў начныя гадзiны складзе 1—7 градусаў марозу, днём — ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль. У ноч на панядзелак, 9 красавiка, ападкаў не будзе. Аднак днём, у сувязi з перамяшчэннем атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы, мокры снег i дождж пройдуць на большай частцы тэрыторыi краiны. У начныя гадзiны падмарозiць да мiнус 2—8 градусаў. А днём будзе ад 3 да 9 градусаў цяпла. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у аўторак, 10 красавiка, стане крыху цяплей. Аднак у большасцi раёнаў пройдуць дажджы, ноччу па поўначы краiны яны будуць з мокрым снегам. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 6—11 градусаў цяпла. У Брэсцкай i Гомельскай абласцях — да 13 градусаў вышэй за нуль. Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра, першая палавiна красавiка будзе ў цэлым даволi халодная. Такая «расплата прыроды за цёплы сакавiк». Чарговая хваля холаду чакаецца 16—19 красавiка, i толькi ў канцы трэцяй дэкады месяца да нас вернецца красавiцкае цяпло, адзначыла спецыялiст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор’е ў Беларусi вызначае магутны цыклон, якi ўтварыўся над Баранцавым морам i нясе халоднае арктычнае паветра. Таму ў гэтыя выхадныя днi будзе хол |
|