Я не магу на вас забыццаАнталогiя беларускай песнi Радзiма пачынаецца ад роднай хаты. I навакольныя краявiды ў пачуццёвым светаўспрыманнi робяцца для нас цэнтрам светабудовы. Адсюль разбягаюцца ва ўсе бакi нашы шляхi-дарогi. Таму мы прагна цягнемся душою да вытокаў — родных мясцiн. Гэтыя настальгiчныя парываннi пяшчотна асвятляе песня «Я не магу на вас забыцца» Iгара Лучанка i Петруся Броўкi. У ёй словы раствараюцца ў музыцы i развiццё мелодыi пазначаецца паэтычнымi радкамi. Песня замiлавана гучала ў выкананнi «Песняроў» па ўсiм Саюзе i за яго межамi. Мiхась ШАВЫРКIН. Я НЕ МАГУ НА ВАС ЗАБЫЦЦА Верш Петруся БРОЎКI Музыка Iгара ЛУЧАНКА Я не магу на вас забыцца, Вы ўсё са мной, як нават сплю. Вы мне скажыце, вы скажыце, Чаму я гэтак вас люблю?
Бярозу тую — мнагаплачку, Што ля бацькоўскага двара, I тую рэчачку Вушачку, Якой далёка да Дняпра... I тую ўтульную мясцiнку, Дзе мы пiлi кляновы сок, I тую вузкую сцяжынку, Што быццам жоўты паясок. Я не магу на вас забыцца, Вы ўсё са мной, як нават сплю. Вы мне скажыце, вы скажыце, Чаму я гэтак вас люблю? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзiма пачынаецца ад роднай хаты. I навакольныя краявiды ў пачуццёвым светаўспрыманнi робяцца для нас цэнтрам светабудовы. Адсюль разбягаюцца ва ўсе
|
|