Рыба вылезе праз бок
На цэлую крымiнальную справу налавiлi рыбы мiнчанiн i жыхар вёскi Сутокi Смалявiцкага раёна.
Паводле звестак аддзела інфармацыі і грамадскiх сувязяў УУС Мiнскага аблвыканкама, браканьеры незаконным спосабам здабылi ў рэчцы Цна 187 плотак, 27 шчупакоў, паўтара дзесятка iншай рыбы. Нанесены прыродзе ўрон складае больш за 7,5 мiльёна рублёў. Супраць браканьераў узбуджана крымiнальная справа. Парушальнiкам пагражае буйны штраф альбо арышт, абмежаванне цi нават пазбаўленне волi. Мiкола ДЗЯБЁЛА. Ну i ну! ВОСЬ ГЭТА КАВАЛЕР! Хуткiм спатканнем з каханай тлумачыў мiлiцыянерам свой учынак 26-гадовы пiнчук, калi яго затрымалi з чужой маёмасцю. Хлопец прыехаў у вёску Ляскавiчы Iванаўскага раёна, паводле яго слоў, да дзяўчыны... i не знайшоў тут магазiна кветак. Тады палескi «дон Жуан» выхапiў букет у мясцовай жыхаркi, якая стаяла на прыпынку, а заадно прыхапiў у яе кашалёк з немалой сумай грошай. Вiдаць, хацеў з’явiцца да дамы сэрца не толькi з кветкамi, але i з французскiм шампанскiм. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На цэлую крымiнальную справу налавiлi рыбы мiнчанiн i жыхар вёскi Сутокi Смалявiцкага раёна |
|