Брэсцкае «Дынама» выходзiць з ценi мiнскага
Iрына ПРЫМАК
Вызначылiся паўфiнальныя пары Кубка Беларусi па футболу. 10 красавiка сiламi памераюцца ФК «Мiнск» з барысаўскiм БАТЭ i брэсцкае «Дынама» — з гродзенскiм «Нёманам». Якiя адкрыццi напярэдаднi старту чэмпiянату краiны прынеслi чвэрцьфiнальныя гульнi розыгрышу Кубка? Iх нямала. Другое дыханне адкрылася ў брэсцкага «Дынама» з прыходам у каманду новага трэнера Уладзiмiра Геваркяна, а вось сталiчныя «бела-блакiтныя» пад кiраўнiцтвам маладога трэнера Пятра Качуры дзейнiчалі на полi не так упэўнена. Пропуск 3 мячоў у свае вароты за 20 хвiлiн у матчы з «Нёманам» i вылет мiнчан з Кубка — трывожны званочак для Качуры, бо мiнскае «Дынама» славiцца хуткай зменай на трэнерскiм мосцiку пры першых прыкметах дрэннай гульнi. У мiнулым розыгрышы Кубка салiгорскi «Шахцёр» дайшоў да фiналу, у асноўны час ўнiчыю згуляў з БАТЭ i ўступiў толькi ў дадатковы час, а сёлета каманда Юрыя Вяргейчыка спынiлася ў чвэрцьфiнале. Цудоўна ў кубкавых паядынках адчувае сябе навiчок вышэйшай лiгi «Мiнск». Якiя сюрпрызы прынясуць «гараджане» у 17-м першынстве краiны?
Вынiкi чвэрцьфiнальных сустрэч у адказ: «Тарпеда» (Жодзiна) — «Мiнск» — 0:1, БАТЭ (Барысаў) — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 1:0, «Дынама» (Мiнск) — «Нёман» (Гродна) — 0:3 (на фота), «Дынама» (Брэст) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 4:1. АНГЛIЧАНАМ БУДЗЕ НЯСОЛАДКА Няўдалымi аказалiся вынiкi першых матчаў 1/4 фiналу Лiгi чэмпiёнаў для родапачынальнiкаў футбола. Лёс «Манчэстар Юнайтэд» у гасцях у «Ромы» вырашыў ветэран Пол Скоўлз, якi пакiнуў поле яшчэ ў першым тайме, бо атрымаў чырвоную картку. Удзесяцярых каманда Алекса Фергюсана змагла нават зраўняць лiк, але ўсё ж такi ўступiла — 1:2 (галы на рахунку Тадэi, 44, Рунi, 60, Вучынiча, 66). «Чэлсi» хоць i валодаў тэрытарыяльнай перавагай у матчы з «Валенсiяй», але толькi падзялiўся з iспанцамi ачкамi — 1:1(мячы забiлi Дрегба, 53, Сiлва, 30). IСПАНСКIЯ КЛУБЫ ВА ЎДАРЫ Iспанская «Севiлья», дзеючы пераможца Кубка УЕФА, у першым матчы 1/4 фiналу перамагла англiйскi «Тотэнхэм» — 2:1. Нямецкi «Байер» сенсацыйна прайграў на сваiм полi iспанскай «Асасуне» — 0:3, іспанскi «Эспаньол» выйграў у партугальскай «Беніфiкi» — 3:2, галандскi «Алкмаар» i нямецкi «Вердэр» — 0:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначылiся паўфiнальныя пары Кубка Беларусi па футболу. 10 красавiка сiламi памераюцца ФК «Мiнск» з барысаўскiм БАТЭ i брэсцкае «Дынама» — з гродзен
|
|