Распрацоўваюцца дакументы па развiццю прадпрымальнiцтва ў малых гарадах
Таццяна ШУР, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка ў час наведвання прадпрыемстваў Жыткавiцкага раёна.
На яго думку, меры, прадугледжаныя ў гэтых дакументах, павiнны стымуляваць развiццё малога бiзнэсу. «У малых гарадах неабходна стварыць макраўмовы для развiцця бiзнэсу. Перш за ўсё, для дзейнасцi мясцовых прадпрымальнiкаў трэба ствараць iльготныя ўмовы з мэтай прыцягнення яшчэ пакуль не задзейнiчаных капiталаў», — сказаў Уладзiмiр Сямашка. Гэтыя ўмовы, лiчыць ён, павiнны быць прывабныя, напрыклад, i для расiйскiх бiзнэсменаў, якiя маглi б частку сваiх сродкаў укласцi ў развiццё праектаў. Што ж датычыцца развiцця прамысловасцi, то, як лiчыць Уладзiмiр Сямашка, важна, каб у малых гарадах не было стратных прадпрыемстваў. У час рабочай паездкi ў Жыткавiцкi раён Уладзiмiр Сямашка наведаў ААТ «Жыткавiцкi маторабудаўнiчы завод», торфабрыкетны завод «Жыткавiцкае», а таксама Тураўскi гарвыканкам, дзе былi разгледжаны пытаннi развiцця да 2010 года малых гарадоў — Жыткавiч i Турава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка ў час наведвання прадпрыемстваў Жыткавiцкага раёна
|
|