Чэкi, абмененыя на акцыi прадпрыемства, вярнуць назад ужо немагчымаПытальнiк Мы з жонкай абодва пенсiянеры, абодва — малалетнiя вязнi. Гадаваўся я без бацькi (ён загiнуў у 1941 годзе), у свае 8 гадоў ужо ўмеў араць, сеяць, выконваць iншую работу. Але такой долi не хацеў бы нi для дзяцей, нi для ўнукаў. Мая дачка жыве ў Мiнску, мае траiх дзяцей. У чаргу на кватэру яны сталi ў 1987 годзе ў выканкаме i па месцы працы... Мы атрымалi чэкi «Жыллё» i «Маёмасць» i вырашылi дачцэ дапамагчы. Нам параiлi чэкi «Жыллё» перааформiць на чэкi «Маёмасць», мы так i зрабiлi i перавялi iх на дачку... Яна абмяняла iх на акцыi электрарамонтнага завода, аднак дывiдэндаў нi разу не атрымала. У 2003 годзе iм па месцы працы мужа прапанавалi будавацца, яны пагадзiлiся. Мы звярнулiся на завод, каб вярнуць чэкi. Дырэктар заяву падпiсаў, але бухгалтар адмовiлася ставiць пячатку, сказала, што чэкi не вернуць... Акцый завода дачка не мае, 27 акцый знаходзяцца на прадпрыемстве. Зараз сям’i дачкi трэба штомесяц плацiць за кватэру 200 тысяч рублёў, дзецi падраслi, iх трэба апранаць, вучыць за свой кошт. Дапамажыце нам, калi ласка.М.В. ШАБЛIНСКI, в. Вiша Светлагорскага раёна. Кампетэнтны адказ на запыт чытача па просьбе «Звязды» даў Фонд дзяржаўнай маёмасцi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь. «Як вынiкае з вашага лiста, налiчаныя вам чэкi «Жыллё» ў сувязi з немагчымасцю iх выкарыстання для прыватызацыi жылога памяшкання вы перааформiлi на чэкi «Маёмасць». Нявыкарыстаныя чэкi «Маёмасць» вы маглi, у адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё», перааформiць назад на чэкi «Жыллё». Згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», з 1 студзеня 2007 года спынена выдача чэкаў «Жыллё», адпаведна, спынена i пераафармленне чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё». Аднак вы свае чэкi «Маёмасць» падарылi дачцэ, якiя яна абмяняла на належныя дзяржаве акцыi ААТ «Электрарамонтны завод» г. Мiнска i стала акцыянерам гэтага таварыства. Набываючы ў дзяржавы акцыi названага акцыянернага таварыства, ваша дачка заключыла дагавор, у адпаведнасцi з якiм прадавец абавязаўся перадаць ёй акцыi, а яна абавязалася аплацiць гэтыя акцыi шляхам пералiчэння чэкаў «Маёмасць» на спецыяльны чэкавы рахунак прадаўца. Усе абавязацельствы бакоў па дагавору былi выкананыя. Нi заканадаўствам аб прыватызацыi, нi дагаворам не прадугледжана падстаў для скасавання выкананага дагавора i вяртання чэкаў «Маёмасць». Чэкi «Маёмасць», пералiчаныя вашай дачкой у лiк аплаты за акцыi, лiчацца выкарыстанымi i выведзенымi з абарачэння (выдз. — Рэд.). Згодна з заканадаўствам аб каштоўных паперах, акцыi ў Рэспублiцы Беларусь выпускаюцца ў бездакументальнай форме — у выглядзе запiсаў на рахунках. Улiк, захоўванне i разлiкi па аперацыях з каштоўнымi паперамi (акцыямi) ажыццяўляюць спецыялiзаваныя арганiзацыi, што называюцца дэпазiтарыямi каштоўных папер. Улiк i захоўванне акцый ААТ «Электрарамонтны завод» вядзе дэпазiтарый ЗАТ «Агракапiтал», па звестках якога ваша дачка ўнесена ў рэестр акцыянераў, i на яе рахунку «дэпо» лiчыцца 27 акцый ААТ «Электрарамонтны завод».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з жонкай абодва пенсiянеры, абодва — малалетнiя вязнi. Гадаваўся я без бацькi (ён загiнуў у 1941 годзе), у свае 8 гадоў ужо ўмеў араць, сеяць, выко |
|