Хроніка апошніх падзей
ВIКТАРА ЮШЧАНКУ АБВIНАВАЧВАЮЦЬ У ШАНТАЖЫ
Вярхоўная Рада Украiны спецыяльнай пастановай прызнала ўчора, што прэзiдэнт краiны Вiктар Юшчанка аказвае цiск на Канстытуцыйны суд. За азначаны дакумент прагаласавалi 256 дэпутатаў. Акрамя гэтага, Рада таксама прыняла зварот да ўкраiнскага народа, у якiм гаворыцца, што Юшчанка «спрабуе шантажыраваць Канстытуцыйны i iншыя суды, спынiць работу парламента, абавязаць урад прымянiць незаконныя крокi». Украiнскiя парламентарыi таксама выказалi занепакоенасць магчымасцю грамадзянскага канфлiкту i страты дзяржаўнасцi, i заявiлi аб тым, што пакiдаюць за сабой магчымасць звярнуцца да мiжнародных пасрэднiкаў па дапамогу ў садзейнiчаннi вырашэнню палiтычнай сiтуацыi ў краiне. У суботу прэм’ер-мiнiстр краiны Вiктар Януковiч збiраўся выступiць на Майдане Незалежнасцi перад прыхiльнiкамi Каалiцыi, але выступленне не адбылося. На мiтынгу аб’явiлi, што прэм’ер удзельнiчае ў перагаворах «з мэтай урэгулявання сiтуацыi ў краiне», але не патлумачылi з кiм. Мiж тым стала вядома, што ў той дзень Януковiч наведаў футбольны матч нацыянальнага першынства памiж данецкiм «Шахцёрам» i палтаўскай «Ворсклай». МАРПЕХI ДОБРА ЗАРАБIЛI НА ЗНЯВОЛЕННI Брытанскiя марскiя пехацiнцы, якiх 23 сакавiка захапiлi ў палон узброеныя сiлы Iрана i адпусцiлi на волю 4 красавiка, хутчэй за ўсё нядрэнна заробяць на ўспамiнах пра сваё зняволенне. Брытанскае мiнiстэрства абароны дало згоду на iнтэрв’ю марпехаў для прэсы, што стала даволi незвычайным выпадкам у гiсторыi зносiнаў памiж СМI i ваеннымi. Стала вядома, што за дэталёвыя расказы аб захопе, зняволеннi, палоне, абыходжаннi з iмi i г. д. брытанскiя салдаты могуць атрымаць па 70 тысяч фунтаў стэрлiнгаў, а адзiная жанчына-ваенная, Фэй Цернi, якая была сярод 15 захопленых маракоў, нават у два разы больш — 150 тысяч. Дарэчы, брытанскi таблоiд The Sun пацвердзiў, што расплацiўся з брытанкай за яе iнтэрв’ю. СОТАЯ ЎНУЧКА Сотая па лiку ўнучка нарадзiлася ў 73-гадовага жыхара Кемераўскай вобласцi (Расiя) Аляксея Шапавалава. Усяго ў расiянiна 49 унучак i 51 унук. Першы сын нарадзiўся ў яго сям’i амаль паўвека таму, потым на свет з’явiлiся яшчэ 12 дзяцей — дзесяць сыноў i дзве дачкi. Аляксей Шапавалаў падкрэслiў, што ўсе члены яго сям’i вернiкi, сам ён з’яўляецца настаяцелем царквы баптыстаў, таму ў яго дзяцей таксама па 10 i больш дзяцей. Ён падкрэслiў, што памятае ўсiх сваiх унукаў па iмёнах. Усе сыны Аляксея Шапавалава жывуць з сем’ямi ў сяле Бунгур Новакузнецкага раёна на адной вулiцы. У АДЫГЕI ЎКРАЛI 220 МЯШКОЎ СЕМАК Трое невядомых у масках учынiлi напад на тэрыторыю аднаго з сельскагаспадарчых вытворчых камбiнатаў. Пагражаючы расправай, яны звязалi двух вартаўнiкоў, забралi 220 мяшкоў семак i знiклi. Крадзеж адбыўся на хутары Прагрэс Гiагiнскага раёна Рэспублiкi Адыгея. Урон ад яго ацэньваецца ў 600 тысяч расiйскiх рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўная Рада Украiны спецыяльнай пастановай прызнала ўчора, што прэзiдэнт краiны Вiктар Юшчанка аказвае цiск на Канстытуцыйны суд. За азначаны дакум
|
|