Заложнiкi шкоднай звычкi...
Iгар ГРЫШЫН, Сяргей СТАРЫНАЎ
На мiнулыя выхадныя ў краiне было зафiксавана шэраг трагiчных здарэнняў, якiя справакавала неасцярожнасць людзей падчас курэння.
Так, у вёсцы Клыпенка Барысаўскага раёна ахвярамi адной цыгарэты стала цэлая сям’я. Тут глыбокай ноччу загарэўся дом мясцовага 40-гадовага жыхара. У вынiку пажару ў агнi загiнуў як сам гаспадар, так i яго 37-гадовая жонка i 9-гадовая дачка. У вёсцы Моталь Iванаўскага раёна ад агню не ўратавалiся 72-гадовая пенсiянерка i яе 39-гадовы сын: шкодная звычка аднаго, на жаль, згубiла абодвух. Падобная ж трагедыя днём адбылася ў вёсцы Зауцце Мiёрскага раёна, дзе два мужчыны, адзiн з якiх быў сацыяльным работнiкам, сталi ахвярамi пажару з-за незатушанай цыгарэты. Поўнасцю агонь знiшчыў жылы дом i ў вёсцы Валчкi Шаркаўшчынскага раёна. Загiнулыя 70-гадовы гаспадар дома i яго 42-гадовы сын паплацiлiся жыццём таксама за сваю неасцярожнасць падчас курэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулыя выхадныя ў краiне было зафiксавана шэраг трагiчных здарэнняў, якiя справакавала неасцярожнасць людзей падчас курэння |
|